Наваградак: судзяць пастара царквы "Новае пакаленьне"
14.05.2010
—
Новости регионов
|
![]() Са слоў Уладзімера Качагура, скаргу на яго ў міліцыю напісала суседка. Маўляў, з кватэры пастара пасьля 24.00 чуваць гучная рэлігійная музыка, сьпевы, па начох там нібыта праводзяцца служэньні і ў кватэру ходзяць людзі. У сераду да Уладзімера Качагура ўчастковы міліцыянт прынёс позву а 6-й раніцы. Суд пачаўся быў у той самы дзень, але яго перанесьлі на сёньня. Учора ўвечары ў кватэры пастара адбыўся ператрус. Міліцыянты шукалі, зь яго слоў, зялёную фарбу і сказалі яму, што нехта такой фарбай абліў аўтамабіль. Якое гэта мае дачыненьне да пастара, міліцыянты не патлумачылі. Уладзімер Качагур — сябра аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Ён лічыць, што насамрэч дзеяньні міліцыянтаў зьвязаныя менавіта з гэтым. Пастар Качагур жыве з жонкай і двума непаўналетнімі дзецьмі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пастара Уладзімера Качагура вінавацяць у правядзеньні набажэнстваў у кватэры, дзе ён жыў, без дазволу на тое мясцовых уладаў.
|
|