Сяргей Каваленка атрымаў 3 гады ўмоўна
14.05.2010
—
Новости регионов
|
![]() Адвакат Сяргея Каваленкі лічыць, што вынесены прысуд "даволі мяккі." Нагадаем, абвінавачаньне просіла для Сяргея Каваленкі пакараньня ў выглядзе трох гадоў хіміі. 10.45 У калідоры суду зьявіліся супрацоўнікі АМАПу 10.37 Судзьдзя абвясьціў перапынак на паўгадзіны. Пасьля гэтага будзе прысуд. 10.34 Судзьдзя ўвесь час перабівае падсуднага – нібыта ягоная прамова ня мае дачыненьня да крымінальнага абвінавачаньня. 10.31 Сяргей Каваленка выступае з апошнім словам. Ён гаворыць пра тое, што зьдзяйсьняў палітычную акцыю, а не хуліганскі ўчынак. 7 студзеня сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай ёлцы Віцебску. За гэта яго вінавацяць у злосным хуліганстве. Яго таксама вінавацяць у тым, што ён аказаў супраціў міліцыянтам падчас затрыманьня. Паводле двух крымінальных артыкулаў Сяргею Каваленку пагражае да 5 год абмежаваньня волі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяргей Каваленка асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі ўмоўна без накіраваньня ва ўстановы адкрытага тыпу. Таксама ён павінен выплаціць матэрыяльную...
|
|