Перайменаванне станцыі метро «Плошча Леніна» адкладаецца
27.05.2010 11:58
—
Новости регионов
|
Нагадаем, 15 сакавіка адмысловая камiсiя пры Мiнгарвыканкаме (у яе склад уваходзяць гарадскія чыноўнікі, дэпутаты Мінгарсавету, галоўны мастак і прадстаўнікі грамадскасці, прыняла рашэнне аб перайменаванні шэрагу сталічных артэрый. Гэтак, вуліца Герцэна павінна была стаць Бернардынскай, Дзімітрава — Пятніцкай, Рэвалюцыйная — Койданаўскай, Вызвалення — Уваскрасенскай, Камунальная ўзбярэжная — Траецкай узбярэжнай. Апроч таго, станцыя метро «Плошча Леніна» мусіла атрымаць назву «Плошча Незалежнасці», якую ўжо насіла з 1992 па 2003 год.Паводле закону, рашэнне Камісіі па перайменаванні было надрукавана ў прэсе, пасля чаго цягам двух тыдняў кожны ахвочы мог дасылаць свае заўвагі і прапановы. З улікам грамадскай думкі дэпутаты Мінгарсавета 25‑га склікання мелі прыняць канчатковае рашэнне яшчэ напрыканцы сакавіка — пачатку красавіка. Аднак не паспелі зрабіць гэтага да сканчэння чатырохгадовага тэрміну іх паўнамоцтваў. «Такім чынам, пакуль рашэнне нашай Камісіі не зацверджана, — распавёў Іван Сацукевіч. — У падтрымку нашых прапаноў па вяртанні гістарычных назваў прыйшло шмат лістоў ад мінчукоў. Праўда, ёсць нямала і крытычных водгукаў ад ветэранскіх арганізацый, пенсіянераў і інш. У асноўным яны тычацца перайменавання «Плошчы Леніна». Зараз ва Ўпраўленні культуры Мінгарвыканкаму будуць аналізаваць гэтыя водгукі ды рыхтаваць матэрыялы на разгляд новай сесіі Мінгарсавета 26‑га склікання»*** Нагадаем таксама, што днямі была распаўсюджана інфармацыя аб перайменаванні вуліцы Гандлёвай у гістарычным цэнтры Мінску ў Зыбіцкую, а таксама аб наданні двум праектуемым вуліцам імёнаў Еўфрасінні Полацкай і Валянціны Грызадубавай. «Гэта яшчэ леташняе рашэнне нашай Камісіі, зацверджанае Саветам дэпутатаў 25‑га склікання, якое толькі цяпер прайшло ўсе юрыдычныя працэдуры», — тлумачыць Іван Сацукевіч. Адзначым, нягледзячы на тое, што тапаніміка Мінска з большага застаецца савецкай, у апошнія гады цэлы шэраг сталічных вуліц былі названыя ў гонар выбітных дзеячаў айчыннай несавецкай гісторыі ці паводле геаграфічных назваў прылеглых вёсак і мясцінаў. Аднак Зыбіцкая стала першай за 17 год мінскай вуліцай, якой вярнулі гістарычную назву. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З прычыны змены складу Мінгарсавета. Апроч таго, ёсць нямала і крытычных водгукаў ад ветэранскіх арганізацый, пенсіянераў. Усё гэта будзе разглядацца і ўзважвацца...
|
|