У
29.07.2010 12:16
—
Новости регионов
|
30 ліпеня мінская Дзяржаўтаінспекцыя правядзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху па прафілактыцы ДТЗ з-за перавышэння хуткасных рэжымаў. Як паведамляе ўпраўленне ДАІ Мінгарвыканкама, акцыя пройдзе пад дэвізам "Зніжай хуткасць — цябе чакаюць дома".
Паводле звестак УДАІ, за шэсць месяцаў гэтага года ў сталіцы адбылося 441 ДТЗ з пацярпелымі, 22 чалавекі загінулі, больш за 500 атрымалі раненні. У 77 выпадках прычынай дарожна-транспартных здарэнняў стала перавышэнне хуткаснага рэжыму руху — у такіх ДТЗ загінулі 10 чалавек, больш за 100 былі траўмаваныя. Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз заклікае кіроўцаў не парушаць хуткасныя рэжымы руху, быць вельмі ўважлівымі, узаемна ветлівымі і культурнымі. ДАІ нагадвае, што ў адпаведнасці з артыкулам 18.13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях паўторнае перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху (звыш за 20 км/гадз) на працягу аднаго года цягне накладанне штрафу ў памеры ад 4 да 15 базавых велічынь або пазбаўленне права кіравання транспартным сродкам да аднаго года.
|
|