Сталічная ДАІ супраць велікагрузных аўтамабіляў
03.08.2010 17:27
—
Новости регионов
|
. 2—12 жніўня сталічная Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць дэкаду па выяўленні і спыненні парушэнняў правілаў стаянкі вадзіцелямі транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тоны па-за спецыяльна адведзеных месцаў. Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, пры выяўленні парушэнняў правілаў стаянкі ў абавязковым парадку будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці вадзіцелі і выдавацца прадпісанні іх кіраўнікам, службовым асобам. Выкананне такіх прадпісанняў узята на асаблівы кантроль. У першым паўгоддзі 2010 года ў Мінску да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута 1.037 вадзіцеляў, кіраўнікам транспартных арганізацый, юрыдычным і фізічным асобам выдадзена 544 прадпісанні на ўстараненне недахопаў па захоўванні грузавога аўтатранспарту, складзена 27 адміністрацыйных пратаколаў за іх невыкананне. Аднак, як адзначаюць у ДАІ, нягледзячы на праведзеныя прафілактычныя мерапрыемствы, праблема захоўвання грузавога транспарту ў Мінску застаецца невырашальнай і негатыўна ўплывае на дарожную абстаноўку і яе бяспеку. Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
. 2—12 жніўня сталічная Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць дэкаду па выяўленні і спыненні парушэнняў правілаў стаянкі вадзіцелямі транспартных сродкаў з тэхнічна...
|
|