Навагодні экспрэс запрашае ў зімовую казку
17.12.2010 11:38
—
Новости регионов
|
Навагодняе падарожжа ў краіну казак прапануе маленькім пасажырам і іх бацькам Дзіцячая чыгунка. Гэтая паслуга з кожным годам карыстаецца ўсё большай папулярнасцю ў мінчан і гасцей сталіцы. Напрыклад, летась Дзіцячая чыгунка перавезла 11 тысяч пасажыраў. Таму ў сёлетнім сезоне праект стартуе на тыдзень раней — каб паспець на навагодні цягнік маглі ўсе ахвотныя. Білеты ўжо з’явіліся ў касе. Першы састаў адправіцца ў 10.30. Фірменны цягнік «Навагодні экспрэс» з шасці вагончыкаў будзе курсіраваць з 20 снежня па 9 студзеня.Яго шлях пройдзе праз тры станцыі: «Заслонава», «Піянерская» і «Сасновы бор». Святочная праграма будзе пачынацца за 30 хвілін да адпраўлення кожнага саставу. Само падарожжа зойме крыху больш за гадзіну. А на станцыі «Сасновы бор» вандроўнікаў сустрэнуць казачныя героі, Дзед Мароз са Снягуркай. Для маленькіх пасажыраў падрыхтаваны віктарына, конкурсы, рухавыя гульні, салодкія сувеніры. Падзяліцца навіной:
Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навагодняе падарожжа ў краіну казак прапануе маленькім пасажырам і іх бацькам Дзіцячая чыгунка. Гэтая паслуга з кожным годам карыстаецца ўсё большай...
|
|