Крытыка апазіцыі падзейнічала: мінскія школьнікі будуць ездзіць задарма. 21.by

Крытыка апазіцыі падзейнічала: мінскія школьнікі будуць ездзіць задарма

23.12.2010 10:21 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску бясплатны праезд для школьнікаў замацаваны пакуль толькі ва ўнутраным распараджэнні «Мінсктранса», паведаміў намеснік старшыні гарвыканкама Міхаіл Ціцянкоў на прэс-канферэнцыі 22 снежня.

«Цяпер мы прапрацоўваем пытанні кампенсацыі расходаў на бясплатны праезд для школьнікаў, — сказаў чыноўнік. — Бясплатны праезд для школьнікаў — гэта тая тэма, якая, я думаю, на ўсе наступныя гады ўжо знятая. Мы вярнулі гэту пазіцыю, і з гэтага часу ў Мінску школьнікі ездзяць бясплатна. Горад рашэнне прыняў».

Ціцянкоў выказаў меркаванне, што вучні старэйшых класаў павінны будуць пацвярджаць свой статус вучня пры дапамозе даведкі пра месца навучання з уклеенай фатаграфіяй, у той час як вучням малодшых класаў такі дакумент не спатрэбіцца.

Намеснік старшыні гарвыканкама аспрэчыў чуткі пра тое, што для пацвярджэння права на бясплатны праезд вучням неабходна паказваць дзённік.

Падзяліцца навіной: 
Захар Шчарбакоў, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску бясплатны праезд для школьнікаў замацаваны пакуль толькі ва ўнутраным распараджэнні «Мінсктранса», паведаміў намеснік старшыні гарвыканкама Міхаіл...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика