Аграхолдынг пачынае жніво на Сенненшчыне. 21.by

Аграхолдынг пачынае жніво на Сенненшчыне

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На Віцебшчыне пачалася ўборка азімай свірэпіцы. У Сенненскім раёне працуе зернеўборачны камбайн ААТ “Віцебскі мясакамбінат”.

Леанід Парамонаў, механізатар ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, які распачаў сёлетняе жніво ў вобласці

У першы дзень работы Леанід Парамонаў на палетках структурнага падраздзялення ААТ “Бяленева” аграхолдынга на сваім “New Holland” намалаціў 11 тон зерня.

 — Усяго ў сельгасарганізацыі гэтай культурай занята 73 га. Жніво пачалося на палетках з лёгкімі пясчанымі глебамі. На жаль, месцамі свірэпіца на іх з-за недахопу вільгаці яўна не дабрала ўраджайнасці, — не хавае Эдуард Гуляеў, аграном ААТ “Віцебскі мясакамбінат”.


Эдуард Гуляе, аграном ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, і Мікалай Рачонак, начальнік участка “Полымя” ААТ “Бяленева”.

 Крыжакветнай культурай на Сенненшчыне занята 339 га. У райсельгасхарчы разлічваюць, што тэхніка аграхолдынга прыйдзе на дапамогу не толькі сваім структурным падраздзяленням, але і іншым сельгасарганізацыям рэгіёна.

Аляксандр Яўгенаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Віцебшчыне пачалася ўборка азімай свірэпіцы. У Сенненскім раёне працуе зернеўборачны камбайн ААТ “Віцебскі мясакамбінат”. Леанід Парамонаў, механізатар...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика