ОАО «Каменичи» одним из первых в районе включилось в уборочную кампанию. 21.by

ОАО «Каменичи» одним из первых в районе включилось в уборочную кампанию

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З вялікіх хваляванняў распачалося сёлетняе жніво: засушлівыя май і чэрвень спрыялі ранняму выспяванню збожжа, а ліпеньскія дажджы не давалі хлебаробам набраць нармальныя тэмпы работ. Тым не менш штодня на нівы выходзіць усё больш тэхнікі, а зерневы паток становіцца ўсё больш шчыльным.

Адным з першых ва ўборачную кампанію ўключылася ААТ “Каменічы”. Тут належыць абмалаціць 475 гектараў яравых і 539 азімых збожжавых і зернебабовых культур. Запланавана работа чатырох экіпажаў. Галоўны аграном гаспадаркі Генадзь Кашлач дакладных прагнозаў пакуль не дае, але лічыць, што ўраджай будзе не горшы, чым летась. Асаблівыя спадзяванні на азімыя жыта, трыцікале.


У напружаным рэжыме сёлета працуюць зернетакі: збожжа пакуль ідзе празмерна вільготнае і патрабуе добрай дапрацоўкі. Брыгадзір паляводчай брыгады Жанна Бароўская, якая ў гарачую пару загадвае і зернятокам, расказала, што збожжа сушыцца з дапамогай падлогавых сушылак, якіх тут 8, а працуюць яны на дровах. У кожную сушылку адразу можна загрузіць прыкладна 4,5 тоны дароў ніў. Зразумела, тут не абыходзіцца без працоўных рук: зерне трэба рэгулярна пераварочваць, каб яно раўнамерна высыхала. Больш тэхналагічная італьянская сушылка МECMAR, чыя ёмістасць 16 тон, і дадаткова лапаціць збожжа ў ёй не патрабуецца. Праўда, працуе агрэгат на дызельным паліве. Кожную гадзіну спецыяльным прыборам вымяраецца вільготнасць сыравіны, і, пакуль не здымаецца яе лішні працэнт, работа працягваецца. У агульным жа за суткі каменіцкі зерняток можа высушыць каля 60 тон зерня.

Тут задзейнічана дзесяць працаўнікоў, сярод якіх паляводы Марына Белабародава, Людміла Зорына, навучэнец Асіповіцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа № 8 Эдуард Хораў (на здымку). Увогуле, юнакі і дзяўчаты з гэтай установы заўсёды аказваюць дапамогу гаспадарцы, а сёлета склаўся асабліва старанны атрад — так трымаць! Менавіта вопытным паляводам Марыне Віктараўне і Людміле Віктараўне была даручана такая адказная справа, як ачыстка на машыне “PETKUS” азімых для пасеву. Час ляціць хутка, не за гарамі ўжо і верасень, а з ім і чарговая пасяўная…

Які настрой у нашых аграрыяў? Працоўны запал узрастае прапарцыянальна колькасці сонечных гадзін. Хочацца як мага хутчэй убраць хлеб, каб сэрца было спакойным, а засекі — поўнымі.

Валянціна КОРБАЛЬ. Фота Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З вялікіх хваляванняў распачалося сёлетняе жніво: засушлівыя май і чэрвень спрыялі ранняму выспяванню збожжа, а ліпеньскія дажджы не давалі хлебаробам набраць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика