Рэпартаж пра тое, як праходзіць уборачная ў ААТ «Княж». 21.by

Рэпартаж пра тое, як праходзіць уборачная ў ААТ «Княж»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Камбайнер Міхаіл Андзілеўка, механізатар Сцяпан Канюшэўскі і кіраўнік гаспадаркі Уладзімір Буда

Камбайнер Міхаіл Андзілеўка, механізатар Сцяпан Канюшэўскі і кіраўнік гаспадаркі Уладзімір Буда

Сапраўднай бітвай за ўраджай стала сёлетняя ўборачная кампанія. Аграрыі ў мінулым годзе літаральна змагаліся за кожную пагодную хвіліну, каб з меншымі стратамі ўбраць зерневыя з палёў. Аналагічная сітуацыя паўтараецца і цяпер. Пасля працяглай засухі вельмі часта ідуць дажджы, а месцамі і моцныя ліўні. На палетках саспелі каласы азімых зерневых, а з-за вільгаці збожжаўборачныя камбайны з цяжкасцю выходзяць у поле. Тым не менш, работнікі сельгаспрадпрыемстваў выкарыстоўваюць пагодныя моманты, каб весці ўборачную.

Па такой жа схеме працуюць і ў ААТ “Княж”. І хоць клін азімых зерневых у гаспадарцы невялікі, вырашчанае збожжа трэба сабраць як мага хутчэй.

— У нашым сельгаспрадпрыемстве азімыя зерневыя пасеяны на плошчы 294 гектары, — тлумачыць нам у полі кіраўнік гаспадаркі Уладзімір Пятровіч Буда. — Цяпер мы знаходзімся на 100-гектарным полі за вёскай Сталіца. Тут пасеяна элітная пшаніца, якая дае ўраджайнасць да 50 цэнтнераў на круг. Парк камбайнаў гаспадаркі налічвае пяць адзінак. На кожным з іх працуюць вопытныя механізатары: два цёзкі Віктары Хаданёнкі, Аляксандр Лаўрыновіч, Юрый Мятла, Міхаіл Андзілеўка. Ён, дарэчы, з’яўляецца работнікам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, але ўжо восьмы сезон дапамагае нашаму сельгаспрадпрыемству падчас уборачнай кампаніі.

Нараканняў на працу камбайнераў і іншых работнікаў няма ніякіх. Кожны з іх ведае, што сваю справу трэба выканаць дасканала, якасна і ў тэрмін. З гэтага будзе складвацца і заробак.

Тым часам, мы пераехалі на цэнтральную сядзібу гаспадаркі, на збожжаток. Адзін за адным разгружалі зерне з прычэпаў у завальную яму вадзіцелі аўтамабіляў і механізатары. Надвор’е пад вечар пачало псавацца, таму работнікі збожжатока, не марнуючы часу, накрылі плёнкай вялікую кучу зерня, якая яшчэ не трапіла на прасушку.

— Збожжа з поля паступае вільготнасцю 22-23 працэнты, — тлумачыць нам аграном-насеннявод Марына Кукуць. — Сушым яго на пячным паліве. За суткі да патрэбнай кандыцыі ( 14 працэнтаў вільготнасці) даводзім каля 70-ці тон. У нас працуюць пазменна чатыры аператары, дадаткова ім дапамагаюць на розных відах работ паляводы.

— Пшаніца сёлета нас радуе высокай ураджайнасцю, — прадаўжае гутарку кіраўнік сельгаспрадпрыемства. — Нядрэнна даспяваюць і яравыя зерневыя, рапс. На большасці палёў падрастае добрая кукуруза, якая пойдзе на корм жывёле. Сёлетняй восенню плануем пасеяць не менш за 600 га азімых культур. Для гэтага паралельна з уборкай вядзём узорванне глебы, бо у хуткім часе трэба пачаць загортваць зерне ў глебу, каб мець на будучы год багаты ўраджай.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_2673 IMG_2683 IMG_2686 IMG_2688 IMG_2693 IMG_2697 IMG_2701 IMG_2708 IMG_2710 IMG_2712 IMG_2715

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика