Героями профсоюзной акции «Наш животновод» стали труженики СПК «Маяк-Заполье». 21.by

Героями профсоюзной акции «Наш животновод» стали труженики СПК «Маяк-Заполье»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На працягу студзеня-лютага бягучага года рэспубліканская прафсаюзная акцыя “Наш жывёлавод” наведала шэраг фермаў Карэліччыны. Лепшыя жывёлаводы сельгаспрадпрыемстваў раёна пачулі словы падзякі за працу і атрымалі заслужаныя ўзнагароды. На мінулым тыдні ўладальнікамі прафсаюзных віншаванняў сталі працаўнікі СВК “Маяк-Заполле”.

Разам з намеснікам старшыні гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Вольгай Грыгаровіч накіроўваемся на жывёлагадоўчыя аб’екты “Маяка”. Хто ж яны, лепшыя жывёлаводы гаспадаркі?

Жывёлавод МТФ “Паланая” Аляксандр РУСАК працуе на ферме 7 гадоў. Шырокае кола абавязкаў, звязаных з доглядам і кармленнем жывёлы, мужчына выконвае старанна і на сумленне. Працоўны дзень Аляксандра Русака пачынаецца а чацвёртай гадзіне раніцы. Дзесьці ў 9 гадзін мужчына ідзе дадому, адпачывае некаторы час, а затым ізноў спяшаецца на ферму. Жывёлавод прызнаецца: яму вельмі прыемна, што яго праца не засталася незаўважанай.


Аператар па адкорме маладняку свіней свінафермы “Камаровічы” Ала НАВУМОВІЧ працуе ў галіне жывёлагадоўлі з моманту адкрыцця свінафермы, а менавіта са жніўня 2016 года. Родам жанчына з в. Забердава, аднак зараз жыве ў райцэнтры.

– Штодзень на работу нас вязе “Газель”, вельмі зручна дабірацца да працы, – дзеліцца Ала Навумовіч. – Адкормліваем свіней прыкладна з 40 да 100 кг. Ці падабаецца мне работа? Калі б не падабалася, напэўна, і не працавала б.


Жывёлавод фермы “Горная Рута” Юрый КАПАЦЭВІЧ у жывёлагадоўлі заняты чацвёрты год. Аднак з жывёлай, прызнаецца, ладзіць з дзяцінства.

– Бацька працаваў на ферме. Калі быў малы, часта да яго на работу прыбягаў, – расказвае Юрый Капацэвіч. – Калі працуеш з жывёлай, яе трэба любіць. Яна гэта адчувае. Толькі тады вынік будзе. У маёй групе цёлак сярэднясутачныя прывагі не меней за 900 грамаў. У мінулым месяцы, напрыклад, 969 грамаў атрымалі.


На працы Наталля КАЖУШКА – аператар машыннага даення МТФ “Востухава”, дома – клапатлівая жонка і матуля шасцярых сыноў: Сяргея, Васілія, Мікалая, Дзмітрыя, Віктара і Аляксандра.

– Хто сказаў, што шматдзетнай маме цяжэй? Наадварот, лягчэй. Сям’я ў нас вялікая і дружная, ніхто ніколі не адмовіўся дапамагчы, – дзеліцца сціплая жанчына. – Заўсёды імкнуся парадаваць сваіх хлопцаў і прыгатаваць што-небудзь смачнае. Сыны ўжо выраслі, усіх разам дома не застанеш, аднак звычка гатаваць шмат так і засталася.


Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу студзеня-лютага бягучага года рэспубліканская прафсаюзная акцыя “Наш жывёлавод” наведала шэраг фермаў Карэліччыны. Лепшыя жывёлаводы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика