Ольга Барабанщикова встретит новый год в кругу семьи, а Владимир Ухтинский - на сцене. 21.by

Ольга Барабанщикова встретит новый год в кругу семьи, а Владимир Ухтинский - на сцене

18.04.2010 15:38 — Новости Общества | БелТА  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: БелТА

Сяргей РАСОЛЬКА

Учора па iнiцыятыве Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Канстытуцыйны суд разгледзеў пытанне аб адпаведнасцi Канстытуцыi шэрагу нарматыўных прававых актаў, што ўтрымлiваюць патрабаванне аб абавязковай адзнацы ў пашпарце грамадзянiна, якая дае дазвол на часовы выезд з Рэспублiкi Беларусь.

Як паведамiў «Звяздзе» намеснiк начальнiка ўпраўлення пашпартна-вiзавай службы Мiнiстэрства ўнутраных спраў Валерый Казлоўскi, Канстытуцыйны суд 17 верасня толькi заслухаў меркаваннi ўсiх зацiкаўленых бакоў. Канчатковае рашэнне — быць цi не ў пашпартах беларусаў дазвольнай адзнакi — ён вынесе 25 верасня.

Нагадаем, што народныя выбраннiкi лiчаць, што такая адзнака супярэчыць нормам Канстытуцыi, якiя даюць права грамадзянам на свабоднае перамяшчэнне як у межах краiны, так i ў iншыя краiны. На думку дэпутатаў, Канстытуцыйны суд павiнен улiчыць пры вынясеннi канчатковага рашэння гэтую бясспрэчную акалiчнасць.

Яшчэ намеснiк начальнiка ўпраўлення пашпартна-вiзавай службы МУС Валерый Казлоўскi паведамiў, што ў Савет Мiнiстраў накiраваны праект пастановы аб абмежаваннi тэрмiну дзеяння пашпартоў грамадзянiна СССР узору 1974 года i пашпартоў грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь (з «Пагоняй») узору 1993 года («Звязда» пра гэта пiсала яшчэ на пачатку лета). Аднак калi першапачаткова планавалася ўстанавiць гэты тэрмiн да 31 снежня 2003 года, дык у пададзеным у Савет Мiнiстраў праекце называецца ўжо iншы час — да 1 лiпеня 2004 года. Да прыкладу, у Расii тэрмiн абмену пашпартоў грамадзянiна СССР узору 1974 года быў зменены ў iншы бок: з 31 снежня 2005 года на 31 снежня 2003 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 декабря, Минск /Вероника Лебедева - БЕЛТА/. Владимир Ухтинский в эту новогоднюю ночь собирается работать. "У меня запланированы два концерта, а потом поеду домой...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика