У Літве затрымалі беларуса з 2-ма кіляграмамі наркотыкаў
14.08.2009 17:14
—
Новости Общества
|
Літоўскія памежнікі затрымалі беларускага грамадзяніна ўначы ў сераду ў кілямэтры ад дзяржаўнай мяжы ля вёскі Гаспарышкяй.
Як высьветлілі супрацоўнікі службы памежнай аховы, 29-ці гадовы беларус незаконна трапіў на тэрыторыю Літвы. Пры аглядзе асабістых рэчаў мужчыны ў картонным пакунку з пральным парашком быў знойдзены пакет з двума кіляграмамі амфэтаміну. Як паведамляюць літоўскія мэдыі, затрыманы знаходзіцца ў сьледчым ізалятары. Супраць яго праводзіцца папярэдняе расьсьледаваньне паводле факту незаконнага перасячэньня мяжы, спробы дастаўкі кантрабанды і незаконнага ўтрыманьня наркатычных рэчываў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Літоўскія памежнікі затрымалі беларускага грамадзяніна ўначы ў сераду ў кілямэтры ад дзяржаўнай мяжы ля вёскі Гаспарышкяй. Як высьветлілі супрацоўнікі службы памежнай аховы, 29-ці гадовы беларус незаконна трапіў на тэрыторыю Літвы. Пры аглядзе асабістых рэчаў мужчыны ў картонным пакунку з пральным парашком быў знойдзены пакет з двума кіляграмамі амфэтаміну.
|
|