Яшчэ аднаму гродзенскаму журналісту вынеслі папярэджанне
17.08.2009 17:58
—
Новости Общества
|
Гаворка ідзе пра выданні не прызнанага ўладамі Саюза палякаў: часопіс «Magazyn Polski na uchodzstwie» і газету «Glos znad Niemna na uchodzstwie», якія ў чэрвені міліцыянты знайшлі ў ходзе дагляду аўтамабіля журналіста. «Мне зразумела, што такім чынам пракуратура спрабуе абмежаваць распаўсюд друкаваных выданняў Саюза палякаў. Але, калі пракуроры будуць дзейнічаць такім чынам, то папярэджанні прыйдзецца выносіць некалькім тысячам кіроўцаў, якія дапамагаюць распаўсюджваць выданні. Гэта, на мой погляд, здзейсніць даволі складана. Таму праваахоўныя органы ў будучым чакае вялікі кавалак працы», — зазначыў у гутарцы з карэспандэнтам службы маніторынгу БАЖ Анджэй Пісальнік. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Журналіст польскай газеты «Rzeczpospolita», сябра ГА «БАЖ» Анджэй Пісальнік атрымаў папярэджанне пракуратуры Гродзенскай вобласці за намер распаўсюдзіць друкаваныя СМІ без выходных дадзеных...
|
|