Бюджэт пасялковых i сельскiх Саветаў павiнен быць бездатацыйны. 21.by

Бюджэт пасялковых i сельскiх Саветаў павiнен быць бездатацыйны

28.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такую думку выказаў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Барыс Батура ў ходзе наведвання Васiлiшкаўскага сельскага Савета Шчучынскага раёна.

На думку Барыса Батуры, абавязковым з'яўляецца толькi фiнансаванне нешматлiкага апарату пасялковых i сельскiх Саветаў. Пэўныя сродкi неабходны i для вырашэння найбольш важных сацыяльных праграм.

Прыкладам правiльнага падыходу да фармiравання бюджэту, лiчыць спiкер верхняй палаты парламента, з'яўляецца дзейнасць Васiлiшкаўскага сельскага Савета. Пры планаваннi бюджэту на 2010 год тут упор зроблены на знiжэйнне датацыйнай нагрузкi. Плануецца, што датацыi складуць 66,9 працэнта, што ў параўнаннi з 2009 годам на 16,4 працэнта менш. Гэта плануецца кампенсаваць за кошт даходаў ад рэалiзацыi дзяржмаёмасцi i продажу зямельных участкаў грамадзянам, а таксама развiцця экатурызму i спонсарскай дапамогi.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую думку выказаў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Барыс Батура ў ходзе наведвання Васiлiшкаўскага сельскага Савета Шчучынскага раёна.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика