Прэферэнцыi ІП-экспарцёрам плануецца прадаставiць у Беларусi. 21.by

Прэферэнцыi ІП-экспарцёрам плануецца прадаставiць у Беларусi

28.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi плануецца стварыць умовы для актывiзацыi экспартнай дзейнасцi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. З гэтай мэтай распрацаваны праект указа, што прадугледжвае прэферэнцыi для IП, якiя рэалiзуюць за мяжой беларускiя тавары, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мiнэканомiкi.

Пытанне прыцягнення прадпрымальнiкаў да рэалiзацыi айчынных тавараў на знешнiх i ўнутраным рынках абмяркоўвалася на праведзеным у Мiнэканомiкi чарговым пасяджэннi рабочай групы па падрыхтоўцы прапаноў для вырашэння праблемных пытанняў дзейнасцi IП i прыватных унiтарных прадпрыемстваў.

У ходзе пасяджэння прадстаўнiкi бiзнэс-саюзаў (Мiнскага сталiчнага саюза прадпрымальнiкаў i работадаўцаў i Бiзнэс-саюза прадпрымальнiкаў i наймальнiкаў iмя прафесара М.С. Куняўскага) выказалi шэраг прапаноў, звязаных з набыццём IП у прадпрыемстваў-вытворцаў тавараў для рэалiзацыi на знешнiх i ўнутраным рынках. У тым лiку прапануецца выключыць нормы аб адмiнiстрацыйнай адказнасцi за парушэнне парадку складання (афармлення) першасных улiковых дакументаў i называнне ў iх недакладнай iнфармацыi. Бiзнэс-саюзы таксама прапануюць устанавiць выключэннi для IП, якiя экспартуюць айчынныя тавары, адносна забароны прыцягваць да сваёй дзейнасцi фiзасобаў, якiя не з'яўляюцца членамi сям'i i блiзкiмi сваякамi. Прапануецца дазволiць IП прыцягваць аднаго наёмнага работнiка.

Было ўзнята пытанне неабходнасцi стварэння пастаянна дзеючай аптовай выставы-кiрмашу з удзелам прадпрыемстваў Мiнпрама, канцэрнаў "Беллегпрам", "Белдзяржхарчпрам", "Беллеспаперапрам", на якой павiнна быць прадстаўлена шырокае кола тавараў ад прадпрыемстваў-вытворцаў з усiх рэгiёнаў рэспублiкi.

Таксама разгледжана пытанне аб прынятых аблвыканкамамi рашэннях па рэалiзацыi пiва i слабаалкагольных напiткаў, аб рабоце гандлёвых аб'ектаў пасля ўвядзення забароны на рэалiзацыю пiва i слабаалкагольных напiткаў з аб'ёмнай доляй этылавага спiрту не больш як 7 працэнтаў у гандлёвых аб'ектах, размешчаных на прыпынках грамадскага транспарту. Як адзначылi ў Мiнэканомiкi, прадстаўнiкi дзяржорганаў далi прадпрымальнiкам неабходныя тлумачэннi. Пытаннi, якiя патрабуюць аператыўнага прыняцця мераў, будуць дадаткова прапрацаваны для далейшага ўнясення на разгляд ва ўрад.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi плануецца стварыць умовы для актывiзацыi экспартнай дзейнасцi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. З гэтай мэтай распрацаваны праект указа, што прадугледжвае прэферэнцыi для IП, якiя рэалiзуюць за мяжой беларускiя тавары, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мiнэканомiкi.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика