ТРАГЕДЫЯ Ў НЕБЕ ПОЛЬШЧЫ
31.08.2009
—
Новости Общества
|
У польскiм горадзе Радам праходзiла авiяшоу, у якiм узяў удзел i беларускi экiпаж
знiшчальнiка СУ-27: намеснiк камандуючага Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання
Ваенна-паветраных Сiлаў i войскаў ППА палкоўнiк Аляксандр Марфiцкi, а таксама
намеснiк камандзiра 61-й знiшчальнай авiябазы палкоўнiк Аляксандр Жураўлевiч.
Аварыя здарылася ў нядзелю а 15-й гадзiне падчас паказальнага выступлення. Праз
дзве хвiлiны пасля старту наш знiшчальнiк паспрабаваў выканаць адну з фiгур вышэйшага
пiлатажу, але нечакана пачаў падаць. Самалёт упаў памiж населенымi пунктамi Маковым
i Маленчынам — за 100 метраў ад будынкаў. Пiлоты старалiся адвесцi самалёт ад
жылля i, не паспеўшы катапультавацца, загiнулi.
Я наведаў ваенную часць, у якой служылi пiлоты, i пагаварыў з некаторымi афiцэрамi. Палкоўнiкi А. Марфiцкi i А. Жураўлевiч былi ваеннымi лётчыкамi-снайперамi. Абодва мелi сем'i, дзяцей. Адным словам, загiнулi адны з лепшых ваенных лётчыкаў 61-й авiябазы. Сымон Свiстуновiч. Фота прадстаўлена ў воінскай часці.
|