Беларусь мае намер нарасцiць экспарт турыстычных паслуг
31.08.2009
—
Новости Общества
|
У час знаходжання ў Сочы Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка азнаёмiўся з тым, як выконваюцца яго даручэннi па развiццi турыстычных аб'ектаў у Сочы i Краснай Паляне. З улiкам дамоўленасцяў, дасягнутых з Прэзiдэнтам Расii Дзмiтрыем Мядзведзевым, для Беларусi адкрываюцца новыя перспектывы па рэалiзацыi выгадных праектаў у сферы турызму. У прыватнасцi, размова iдзе аб будаўнiцтве ў Краснай Паляне. Кiраўнiк дзяржавы паставiў задачу па стварэннi аб'ектаў, якiя далi б магчымасць аказваць турыстам увесь комплекс неабходных паслуг, пачынаючы ад размяшчэння i заняткаў спортам i завяршаючы культурна-масавымi мерапрыемствамi i паслугамi гандлю. У Краснай Паляне ўжо сёння iдзе стварэнне магутнай спартыўнай базы, якая дала б магчымасць арганiзаваць тут паўнацэнны трэнiровачны працэс для нацыянальных камандаў па зiмовых вiдах спорту. Размова iдзе не толькi аб падрыхтоўцы да Алiмпiяды-2014, але таксама аб спартыўнай базе, якая будзе функцыянаваць i ў доўгатэрмiновай перспектыве. Дырэктар ДУ "Санаторый Беларусь" Георгiй Саракашыш далажыў таксама аб развiццi
прыморскай тэрыторыi беларускай здраўнiцы. Сёння тут таксама вядзецца маштабнае
будаўнiцтва: напрыклад, узводзiцца сучасны атэль-апар-
Планы па развiццi беларускай здраўнiцы на Чарнаморскiм узбярэжжы неабходна рэалiзаваць да 2013 года. Такую задачу паставiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка. Прэс-служба Прэзiдэнта
|