.... 21.by

...

31.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Пухавiцкiм раёне затрыманы 63-гадовы мiнчанiн, у дачным доме якога паблiзу вёскi Насыцк выяўлена i канфiскавана 296 г трацiлу i 255 патронаў рознага калiбру. Распачата крымiнальная справа.

Беларускiя памежнiкi за мiнулыя выхадныя затрымалi 21 грамадзянiна Грузii пры спробе нелегальна перасячы мяжу Беларусi з краiнамi ЕС. Узрост нелегалаў — ад 12 да 36 гадоў. Яны затрыманыя на розных напрамках. Парушальнiкi будуць дэпартаваныя ў Грузiю рэйсам Мiнск—Тбiлiсi.

Мiлiцыя шукае зламыснiка, якi скраў з дачнага дома мiнскага бiзнэсоўца грошы, ноўтбук i золата з брыльянтамi. Пацярпелы паведамiў, што з яго дачы паблiзу Крыжоўкi зламыснiк вынес Br38 млн, 1650 еўра, 1 долар ЗША, ноўтбук, набор бiжутэрыi, шкатулку са злiткам золата 999-й пробы, iнкруставаным брыльянтам. Злодзей залез у дом, адцiснуўшы створку шклопакета.

Службовы аўтобус перавярнуўся ў вынiку ДТЗ на Мiнскай кальцавой дарозе ў раёне выезду на Вiцебскую шашу. Аўтобус не змог размiнуцца з грузавiком-бетонамяшалкай, урэзаўся ў агароджу i перакулiўся. Нiхто сур'ёзна не пацярпеў. Вядзецца праверка ўсiх абставiнаў.

У дачыненнi да былога судовага выканаўцы суда Шумiлiнскага раёна распачата крымiнальная справа па падазрэннi ў крадзяжы ў асаблiва буйным памеры. Ён падазраецца ў тым, што на працягу двух гадоў скраў Br190 млн. Праваахоўнiкамi было вызначана, што даўжнiкi прыносiлi супрацоўнiку суда грошы, але ён, прыняўшы штраф, квiтанцыi выпiсваў не ўсiм, у мясцовы бюджэт грошы не здаваў, а ў мясцовыя органы ўлады прыносiў падробленыя дакументы. Падазроны арыштаваны.

У ходзе правядзення спецмерапрыемстваў у Быхаўскiм раёне супрацоўнiкi УКДБ па Магiлёўскай вобласцi сумесна з РАУС выявiлi i знiшчылi больш за тону канопляў. З гэтай колькасцi зелля можна было вырабiць да 50 кг наркатычных рэчываў — марыхуаны, якая рэалiзуецца на чорным рынку па кошце Вr40-50 тыс. за адзiн запалкавы пачак.

 

ПОЎНЫ АБЗАЦ

У амерыканскай Вiрджынii жанчына пакарала мужа за здраду, прымусiўшы яго стаяць на ўсеагульным аглядзе з плакатам, дзе паведамлялася пра яго ўчынак. Такое пакаранне было накладзена на мужчына пасля таго, як жонка знайшла на яго мабiльным тэлефоне доказы здрады. Ён выйшаў на шматлюдную вулiцу з плакатам "Я здрадзiў. Гэта маё пакаранне". Вадзiцелi, што праязджалi мiма, сiгналiлi яму. Жанчына меркавала, што муж прастаiць так тыдзень, аднак ужо праз некалькi гадзiн яна патэлефанавала яму i сказала, што ўсё даравала.

Ходзяць усякiя, а потым калготкi знiкаюць...

36-гадовая непрацуючая жанчына спакусiлася адразу на 7 пар калготак. Іх яна прыхапiла з гандлёвага ралета цэнтра "Сакрэт" па вулiцы Гагарына ў Гомелi, але была затрымана. Крымiнальная справа заведзена i па заяве 50-гадовага грамадзянiна, якi ў стане алкагольнага ап'янення спаў ля крамы ў вёсцы Плясовiцкая Слабодка Жлобiнскага раёна. Невядомы выкраў у мужчыны 46 тысяч рублёў i... чатыры лiпучкi ад мух.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У амерыканскай Вiрджынii жанчына пакарала мужа за здраду, прымусiўшы яго стаяць на ўсеагульным аглядзе з плакатам, дзе паведамлялася пра яго ўчынак. Такое пакаранне было накладзена на мужчына пасля таго, як жонка знайшла на яго мабiльным тэлефоне доказы здрады. Ён выйшаў на шматлюдную вулiцу з плакатам "Я здрадзiў. Гэта маё пакаранне". Вадзiцелi, што праязджалi мiма, сiгналiлi яму. Жанчына меркавала, што муж прастаiць так тыдзень, аднак ужо праз некалькi гадзiн яна патэлефанавала яму i сказала, што ўсё даравала.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика