Каб у дзеўках не застацца, дзеўкам трэба падабацца...
31.08.2009
—
Новости Общества
|
а што купiў, за тое i прадам, хоць гэта цяпер i не модна: кажуць, камбайнер адзiн на працы затрымаўся (у чарговы раз) i да цёмнага... А ўжо стамiўся, — ледзь дадому прыпоўз: абмыцца яшчэ сiлы хапiла i нешта з'есцi — па драбязе... А больш... На жонку паглядзеў ды i пытаецца: "А можна я свае сужэнцкiя абавязкi грашыма сёння аддам?". Тая — не дзiўна было б, каб згадзiлася! Дзiўна, што — нiколi не паверыце — грошай не ўзяла! Бо... усё зразумела — бiтва (за ўраджай...), пярэднi край — не да любошчаў. Як продкi мовiлi, не да пацераў, калi хата гарыць. Вось i чытачам (мяркуючы па нашай пошце) не да гуляў цяпер, не да забавак ды вершыкаў нейкiх: справай трэба займацца. Але ж конкурс (па меркаваннi Валерыя Гаўрыша з Пастаўшчыны) — таксама справа. I досыць сур'ёзная, бо, па-першае, упрыгожвае сабой найстарэйшую беларускую газету, па-другое, не дае "заржавець" мазгам чытачоў, па-трэцяе, абуджае таленты i, адпаведна, не дае iм загiнуць, уздымае многа вострых праблем, паляпшае настрой... ![]() Ды калi гэта i насамрэч так, то здымак ну, згадзiцеся, без подпiсу нiколi не
будзе!
Мы ў гэтым ужо пераканалiся. Цяпер прапануем вам. I пачнём з назiрання, з адкрыцця, якое зрабiў Мiкола Старых з Гомеля: Мiж жывёлiн сама болей Песень складзена пра коней: "Лятуць конi", што з "Пагонi", Адзiн "Конь гуляў па волi", "Ехаў Ясь на канi", Ёсць i "Конiк без нагi"... Калi-небудзь нехта звонка Прапяе пра амазонку? Ну, безумоўна ж!.. I нават... зараз: яна, па меркаваннi Уладзiмiра Сiтнiка з вёскi Палажэвiчы Старадарожскага раёна, спецыяльна для гэтага марафет наводзiць i ўсiм выглядам сваiм папярэджвае: Пачакай... Да трэнiроўкi Я падмажу вусны, броўкi... I царыцаю над пляцам Буду сёння ўзвышацца... Як пабачыць трэнер строгi — Так i брыкнецца пад ногi... Я ж, магчыма, пашкадую: Падыму i... пацалую, — спадар Сiтнiк гэта абяцае (за дзяўчыну) i не пiша, што будзе далей. Можа, i правiльна робiць, бо ўсё ж i так зразумела, i так... напiсана. Дзе? Спадарыня Лабажэвiч з Клецка мяркуе, што на "твары"... у каня: Вось — паверыў гэтай цёцi, — Апынуўся ў аброцi. Калi клёпак не хапае, Так i з хлопцамi бывае. З таго ж канверта i сумнае: Шмат пабачыў гэты конь — Быў калiсьцi, як агонь... А цяпер — прыцiх, абмяк... У аброцi з кожным так. Няволя ёсць няволя — дакладнае назiранне. I крыўднае, бо... Стаў рахманы, паслухмяны, Бо даверыўся падману: Расчасана яго грыва, Але выгляд — не шчаслiвы. Прычыны? "Аброць" — гэта раз. Але ж бачаць чытачы i многае iншае. Ну лiчыце: Конь буланы працаваў — Сваiх сiл не шкадаваў. Толькi... Скончыўся давер, Ён, як я, — пенсiянер: Зняць на картку яшчэ могуць, А рублём — цi дапамогуць? Наўрад... Але ж мы не пра тое. Працяг тэмы ў Любовi Мiхайлаўны Чыгрынавай з вёскi Забалацце Вiлейскага раёна — яна думкi гэтага каня падслухала: Во часы насталi — Нi сена, нi аўсу... Баюся — не загналi б Цяпер на каўбасу. Не зразумела, праўда, прычым тут дзеўка... Але ж у Анатоля Гарачова з вёскi Даўнары Iўеўскага раёна ёсць радкi i пра яе: Знайшоўшы вольную гадзiнку, Брунетка сталася бландзiнкай. Далей, за гаспадыняй следам, Буланка стала ўжо гнедай. А зараз — крыўда... Аж да болю, Бо не прайсцi iм фэйс-кантролю. Адпаведна — нiкуды не выехаць (за мяжу). А запрашалi ж! Уладзiмiр Iльiч Барысёнак з вёскi Плiна Ушацкага раёна пiша, што Паступiла SMS Завiтаць хутчэй на фэст... Але як тут быць дзяўчыне? Хто ж яе туды падкiне? Хiба сесцi на кабылу?.. Хоць павольна, ды без дыму. I гэта — правiльна! Бо трэба ж берагчы навакольнае асяроддзе. Да таго ж дзяўчына на канi — гэта амазонка. Нават гучыць прыгожа! А ўжо глядзецца будзе!.. Ды тая студэнтка, камсамолка, спартсменка i прыгажуня з "Каўказскай палоннiцы" проста адпачывае. Адкуль i верш: На Нарачы яна марачка, У Ратамцы яна казачка, Грызе як семкi тыя тэсты I... нiчыя пакуль нявеста. Могуць скрасцi за мяжу... Таму хлопцам я скажу: До гарэлку-пiва пiць — Час яе запаланiць. Раiць гэта Валерый Гаўрыш з вёскi Навасёлкi Пастаўскага раёна, раiць хлопцам, ведаючы, што дзеўкi зусiм не супраць палону. Каб трапiць у яго, чаго яны толькi не робяць! I ў прыватнасцi (па меркаваннi сужэнцаў Астроўскiх з Мiнска): I зiмой i цёплым летам Адзiн клопат у кабетаў: Што б яшчэ падмаляваць, Каб прыгожа выглядаць? Хоць знешнасць, як кажуць людзi спрактыкаваныя, i не самае галоўнае (а тым больш на спаборнiцтвах, што да гэтай канкрэтнай дзеўкi (са здымка) i спрабуе давесцi спадар Гарачоў з Iўеўшчыны. Ён пiша: Яшчэ раз кажу табе, Хоць i не шматслоўны я, Што ў спартыўнай барацьбе Твар твой — не галоўнае. Мо пра яго, пра самае галоўнае, пiша Ала Тарасiк з Мiнска? Так, паэты праўду кажуць: Можам мы каня спынiць... Потым — твар сабе падмазаць... Пакуль хата не гарыць. Тут хтосьцi можа папракнуць — наконт паэтаў. Ён, Мiкалай Някрасаў, маўляў, адзiн быў, пiсаў без сааўтараў. У тым лiку i крылатае (пра жанчыну): ...В игре её конный не словит, В беде не сробеет — спасёт: Коня на скаку остановит, В горящую избу войдёт! Але ж вядомыя многiм i iншыя радкi — Навума Каржавiна (прыводжу па памяцi): Столетья промчались, и снова, Как в тот незапамятный год: "Коня на скаку остановит, В горяшую избу войдет"... Ей жить бы хотелось иначе — Надеть подвенечный наряд, Но кони всё скачут и скачут, А избы горят и горят". Iншымi словамi — "Полжизни выживаешь, Полжизни — доживаеш", Успамiнаючы потым, што: У маладосцi днi бывалi — Усе навыперадкi рвалi!.. Дзе ж цяпер азарт гарачы?.. Дзеўкi — бабы, конi — клячы, — канстатуе спадар Гарачоў з Iўеўшчыны. Але ж завяршаць чарговы конкурсны агляд на гэтакай сумнай ноце мы не будзем. Будзем, як заўжды, на вясёлай. Мiнчанка Тарасiк у якасцi подпiсу да здымка прапануе жыццесцвярджальнае: Каб у дзеўках не застацца, Дзеўкам трэба падабацца — Хоць каму... Ды хоць каню. Праўда, з гэтым канём (са здымка) "нумар", мусiць, не прайшоў? I невядома, цi пройдзе? Нейкi ён (ну, гляньце!) — затузаны, загнаны. Але ж Як каму падняць iмпэт, Для жанчыны не сакрэт, — сцвярджае Уладзiмiр Дземчанка з вёскi Машканы Сенненскага раёна. А значыць, мо i ў камбайнера таго (што хацеў ад жонкi адкупiцца) не ўсё яшчэ страчана?.. Зрэшты, пра жанчын i мужчын, нашы асаблiвасцi i ўзаемаадносiны ў рубрыцы "Хто каго?" мы пiсалi — не раз. Прынамсi, на мiнулым здымку, калi памятаеце, рэчачка была. I ў ёй мужык пялёскаўся, нешта мыў. Па меркаваннi вялiкага чытацкага журы, найпрыгажэйшыя радкi пра яго напiсалi спадарынi Лабажэвiч з Клецка i Чыгрынава з Вiлейшчыны, спадары Сiтнiк са Старадарожчыны, Дубовiк з Бярэзiншчыны i Федарака... Яго радкi Некалi Алёны мылi ручнiкi, А цяпер пра гэта дбаюць мужыкi: Лета, надвячорак, беражок Усы... Мые дзядзька Зосiм жончыны трусы лепшымi прызнала i журы рэдакцыйнае. Таму прыз у выглядзе падпiскi на "Звязду"
на чацвёрты квартал гэтага года накiроўваецца ў Скiдзель. Хочаце, каб да вас,
— пiшыце! Здымак, як заўжды, дадаецца. Умовы ранейшыя — сцiсла (не больш за 8
радкоў), трапна i, пажадана, разборлiва.
Валянцiна
Доўнар. Фота Анатоля Клешчука. |