Тэлевiзар для Машкi i Мiкалая Нiкiфаравiча. 21.by

Тэлевiзар для Машкi i Мiкалая Нiкiфаравiча

31.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэпартаж з колаў

"Звязда" працягвае раздаваць фiрмавыя прызы

Што больш прыемна — рабiць падарункi альбо атрымлiваць iх? Ва ўсiх па-рознаму. "Звяздоўцы", узяўшы за добрую традыцыю асабiста дастаўляць адрасатам прызы, якiя газета рэгулярна разыгрывае па вынiках падпiсной кампанii, даўно для сябе вызначылiся: больш прыемна дарыць. А ў працэсе знаёмiцца з такiмi рознымi, але аднолькава цiкавымi i душэўнымi людзьмi: з сябрамi-паштальёнамi, даўнiмi падпiсчыкамi, старымi i новымi чытачамi... Таму ў чарговую "прызавую" паездку мы збiралiся з добрым настроем i надзеяй на гэтыя знаёмствы. I не памылiлiся!

— Падпiсчыкаў "Звязды" ў нашым раёне, можа, i нямнога, але затое гэта лiчба стабiльная: верныя ў вас чытачы, — адзначыла кiраўнiк аддзела iдэалагiчнай работы Слуцкага райвыканкама Ларыса Дабравольская. — Тым больш прыемна, што аднаму з iх, нашаму земляку Мiкалаю Ганчтарэвiчу, пашчасцiла выйграць у падпiсной латарэi каляровы тэлевiзар.

Папярэдне супрацоўнiкi райвыканкама дамовiлiся: Мiкалай Нiкiфаравiч прыедзе з вёскi Мiхейкi, што амаль у мяжы горада, i атрымае тэлевiзар ва ўрачыстай абстаноўцы, на чарговай канферэнцыi педагагiчных работнiкаў Слуцкага раёна. Аднак напярэдаднi, даведаўшыся, перад якой шаноўнай аўдыторыяй давядзецца трымаць слова, наш 79-гадовы прызёр расхваляваўся — ды так, што ў яго моцна прыхапiла спiну i пра паездку не магло быць i гаворкi.

Мо, яно i да лепшага, што не атрымалася, падумалi мы, зазiрнуўшы на хвiлiнку на канферэнцыю педагогаў — да афiцыйна-дзелавога фармату сустрэчы наўрад цi пасавала асобнае камернае свята. Таму гэта свята варта было даставiць непасрэдна дадому, i наш дэсант узяў курс на Мiхейкi.

— О, а мы вас чакаем! Заходзьце, пакаштуйце яблычкаў! — гасцiнна запрасiлi гаспадары да мiсы з антонаўкамi. Вартавы сабака, гаўкнуўшы некалькi разоў для парадку, прызнаў наведнiкаў за сваiх i саступiў дарогу, а вось улюбёнка Ганчарэвiчаў котка Машка адразу ўпэўнена накiравалася да скрынi з тэлевiзарам, аглядаць абноўку. "Вось ужо старому падарунак будзе, — замiлавана пляснула рукамi жонка Валянцiна Данiлаўна. — А я ўсё не верыла, што пашанцуе, гаварыла яму — колькi гадоў тую "Звязду" выпiсваеш, людзям штосьцi выпадае, а табе нiколi ўдачы не было, кiдай дурное! Не, кажа, не расстануся са "Звяздой", прывык ужо...".

Мiкалай Нiкiфаравiч не расстаецца з газетай ужо больш за 20 гадоў. Раней працаваў трактарыстам, потым у ваенным гарадку слесарам, незадоўга да пенсii — укамплектоўшчыкам. Выгадаваў траiх дзяцей, мае шэсць унукаў i шэсць праўнукаў. Цяпер вось на прысядзiбным участку збольшага робiць усё сам, хоць здароўе ўжо не тое, i з гаспадаркi засталiся толькi котка, сабака ды пяць курэй. Але цiкавасць да жыцця ў старога — не кожны малады столькi мае. Газеты чытае ад першай старонкi да апошняй: "Усё запар люблю: i пра палiтыку, i пра сельскую гаспадарку, i эканамiчныя пытаннi — бо цiкава ж, што ў свеце адбываецца". Ды i выйграны тэлевiзар лiшнiм не будзе — вельмi любiць гаспадар падоўгу за iм заседжвацца. Каб не перашкаджаць жонцы, глядзiць апошнiя навiны ў навушнiках у кампанii Машкi, якая таксама пiльна сочыць за карцiнкамi на экране. Мы пажадалi гаспадарам, каб "звяздоўскi" прыз служыў доўга i паказваў усё больш добрыя навiны. "От, цяпер будзем i суседзяў агiтаваць", — заўсмiхалiся Ганчарэвiчы.

Развiтаўшыся са слуцкiмi знаёмцамi, накiроўваемся ў Ганцавiчы, дзе ўжо чакае сустрэчы наш чарговы прызёр Нiна Казак (яна выйграла фiрмавы гадзiннiк). "Я выпiсвала раней iншае выданне, але потым вырашыла перайсцi на "Звязду", — расказала Нiна Мiхайлаўна, — i не шкадую, вельмi падабаецца. Хоць сама размаўляю па-беларуску не надта ўпэўнена, мова ў нас больш мяшаная з рускай, але чытаю з задавальненнем — i рубрыку "Абзац", i "Краiну здароўя", i гаспадарчыя парады. Няма таго дня, каб газету не паглядзела, i мужа таксама прывучыла...". Гледзячы на зграбную постаць гэтай абаяльнай жанчыны, цяжка паверыць, што яна — прафесiйны кухар, без нечага 30 гадоў працуе ў дзiцячым садку. А яшчэ ў яе вельмi лёгкая рука, i ў разнастайных розыгрышах ды латарэях пастаянна шанцуе — няхай i не з буйнымi прызамi, але тэндэнцыя прыемная.

У Клецку "звяздоўскi" дэсант перадаў выйграны электрапрас паштальёну АПС Шчэпiчы Таццяне Несцер — з нашымi найлепшымi пажаданнямi. I з удзячнасцю, бо дзякуючы рабоце Таццяны Уладзiмiраўны, на яе ўчастку да пастаянных падпiсчыкаў "Звязды" дабавiлiся новыя. "Чым пераконваю людзей? Даводжу, што газета добрая, звяртаю ўвагу на тое, што шмат карыснай iнфармацыi для пенсiянераў, узгадваю, што яна на беларускай мове — для многiх людзей гэта важна", — пералiчвае Таццяна Несцер. Ёй, дарэчы, у розыгрышах прызоў сярод супрацоўнiкаў пошты таксама шанцуе — жартуе, што так паступова i "ўкамплектуецца" ўсёй тэхнiкай, неабходнай для жыцця. А мы, калi што, з задавальненнем прывязём чарговыя прызы.

"звяздоўскi" дэсант перадаў выйграны электрапрас паштальёну АПС Шчэпiчы Таццяне Несцер — з нашымi найлепшымi пажаданнямi. I з удзячнасцю, бо дзякуючы рабоце Таццяны Уладзiмiраўны, на яе ўчастку да пастаянных падпiсчыкаў "Звязды" дабавiлiся новыя. "Чым пераконваю людзей? Даводжу, што газета добрая, звяртаю ўвагу на тое, што шмат карыснай iнфармацыi для пенсiянераў, узгадваю, што яна на беларускай мове — для многiх людзей гэта важна", — пералiчвае Таццяна Несцер. Ёй, дарэчы, у розыгрышах прызоў сярод супрацоўнiкаў пошты таксама шанцуе — жартуе, што так паступова i "ўкамплектуецца" ўсёй тэхнiкай, неабходнай для жыцця. А мы, калi што, з задавальненнем прывязём чарговыя прызы.

Зазiрнулi мы i ў Ляхавiчы, дзе яшчэ адзiн электрапрас таксама знайшоў сваю гаспадыню — паштальёна АПС Лiпск Таццяну Невяроўскую. Тамара Канстанцiнаўна мае свой падыход да падпiсчыкаў — у цяжкi фiнансавы час прапануе падпiсацца на месяц, а там — як пойдзе. Звычайна атрымлiваецца, што "iдзе" i далей — яшчэ на месяц, i яшчэ... "Але хапае i такiх верных падпiсчыкаў, хто са "Звяздой" трымае сяброўства не адзiн дзясятак гадоў, — адзначае Таццяна Канстанцiнаўна. — I як бы складана нi было з грашыма, не адмаўляюцца ад падпiскi — кажуць, без "Звязды" неяк пуста ў хаце, чагосьцi не хапае... Я i сама пастаянна яе выпiсваю, чытаем з мужам, з дзецьмi па чарзе".

Ну як тут не прыгадаць фразу з кiнафiльма "Несусветная мiтусня": "Кажуць: добра там, дзе нас няма... Атрымлiваецца ўсё-такi, што добра там, дзе мы ёсць". Асаблiва калi "там" цябе любяць i чакаюць. Сустрэнемся — на старонках "Звязды" i ў чарговых вандроўках!

Вiкторыя ЗАХАРАВА,

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ.

Мiнск — Узда — Слуцк — Ганцавiчы — Клецк — Ляхавiчы — Баранавiчы — Мiнск.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Звязда" працягвае раздаваць фiрмавыя прызы Што больш прыемна — рабiць падарункi альбо атрымлiваць iх? Ва ўсiх па-рознаму. "Звяздоўцы", узяўшы за добрую традыцыю асабiста дастаўляць адрасатам прызы, якiя газета рэгулярна разыгрывае па вынiках падпiсной кампанii, даўно для сябе вызначылiся: больш прыемна дарыць. А ў працэсе знаёмiцца з такiмi рознымi, але аднолькава цiкавымi i душэўнымi людзьмi: з сябрамi-паштальёнамi, даўнiмi падпiсчыкамi, старымi i новымi чытачамi... Таму ў чарговую "прызавую" паездку мы збiралiся з добрым настроем i надзеяй на гэтыя знаёмствы. I не памылiлiся!
 
Главные новости сегодня
 
Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА

Яндекс.Метрика