Беларусаў запрашаюць... у Каралеўскi Альберт-Хол. 21.by

Беларусаў запрашаюць... у Каралеўскi Альберт-Хол

31.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Менавiта тут па традыцыi адбываецца адна з найбольш значных музычных падзей года — канцэрт класiчнай музыкi "The Last Night of the Proms". Ён з'яўляецца заключнай часткай штогадовага музычнага фестывалю BBC Proms, папулярнага не толькi ў Вялiкабрытанii, але i ва ўсiм свеце.
 
Знакамiтая карпарацыя BBC з'яўляецца яго арганiзатарам з 1927 года, а заснаваны фестываль быў яшчэ раней, у 1895-м. Маштабны музычны форум доўжыцца цэлых восем тыдняў i складаецца з серыi так званых "праменадных канцэртаў", на якiя акрамя бiлетаў на звычайныя сядзячыя месцы прадаецца яшчэ мноства танных стаячых месцаў. Уласна, з гэтым i звязана назва "праменадны" — канцэрт, якi можна слухаць падчас прагулкi. Першыя падобныя мерапрыемствы праходзiлi ў лонданскiх парках, дзе публiка сумяшчала прыемнае з карысным — дыхала свежым паветрам i слухала выступленнi аркестраў. Цяпер жа праграма "BBC Proms" дзякуючы супрацоўнiцтву з Еўрапейскiм вяшчальным саюзам транслюецца ў дзясятках краiн i збiрае шматмiльённую аўдыторыю, а сам фестываль лiчыцца самым вялiкiм у свеце i самым дэмакратычным.
 
 
Сёлета да лiку "наведнiкаў" фестывалю далучацца i беларусы. 20 верасня Першы канал пакажа заключны канцэрт сезона "The Last Night of the Proms", якi, паводле задумкi арганiзатараў, найлепш адлюстроўвае дух фэсту: у канцэрце з двух аддзяленняў бяруць удзел лепшыя музыкi свету, а праграма аб'ядноўвае самыя папулярныя i новыя класiчныя творы. Сёлета, напрыклад, у закрыццi сезона бяруць удзел галоўнае дзейнае сапрана Вялiкабрытанii Сара Коналi i Элiсан Болсам, якая атрымала сусветнае прызнанне дзякуючы сваёй вiртуознай iгры на трубе. У суправаджэннi вядучага брытанскага сiмфанiчнага аркестра i хору BBC артысткi выканаюць творы Гайдна, Гендаля, Кнусена, Персела i iншых кампазiтараў.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

Фота прадстаўлена
Першым каналам.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта тут па традыцыi адбываецца адна з найбольш значных музычных падзей года — канцэрт класiчнай музыкi "The Last Night of the Proms". Ён з'яўляецца заключнай часткай штогадовага музычнага фестывалю BBC Proms, папулярнага не толькi ў Вялiкабрытанii, але i ва ўсiм свеце.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика