Сталіца аднаго Дня
01.09.2009
—
Новости Общества
|
За свята пісьменства разгарэлася канкурэнцыя паміж гарадамі Тым часам ува ўсю ідзе падрыхтоўка да прыёму гасцей на Дзень пісьменства-2009. Крызіс на арганізацыю свята ў Смаргоні не паўплываў. Пра гэта ўчора заявіла першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч: “Сродкі цяпер канцэнтруюцца ў тых месцах, дзе яны найбольш патрэбныя”. А сёння са Свята-Духава кафедральнага сабора Мінска ў Смаргонь стартуе экспедыцыя “Дарога да святыняў” з жыватворным агнём ад Труны Гасподняй. У сталіцу Дня пісьменства агонь прыбудзе разам з удзельнікамі вандроўкі, вядомымі творчымі людзьмі краіны, прайшоўшы праз дзесяткі гарадоў і вёсак краіны. Свята роднага слова пачнецца 6 верасня ўрачыстым асвячэннем новага праваслаўнага сабора Смаргоні і адкрыццём помніка Францішку Багушэвічу. Менавіта Багушэвіч напісаў палымяны запавет нашчадкам: “Не пакідайце ж мовы беларускай, каб не ўмёрлі!” Творчасць паэта, радзіма якога Смаргоншчына, натхніла Купалу пісаць вершы па-беларуску. Таму Дзень пісьменства сёлета праходзіць у асаблівым кутку бацькаўшчыны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За свята пісьменства разгарэлася канкурэнцыя паміж гарадамі
|
|