Залаты медаль — беларускаму пiву
01.09.2009
—
Новости Общества
|
Прадукцыя ААТ "Крынiца" ўдастоена Залатога медаля "За дасягненне высокiх вынiкаў у паляпшэннi якасцi харчовай прадукцыi" на Мiжнароднай аграпрамысловай выставе-кiрмашы "Аграрусь-2009", што прайшла ў Санкт-Пецярбургу. Высокай узнагародай былi ўшанаваны адразу тры гатункi пiва: "Кранiца класiчнае люкс", "Крынiца экспартнае", "КULT пшанiчнае цёмнае". Выстава-кiрмаш "Аграрусь" праводзiцца штогод пры падтрымцы Урада Расiйскай Федэрацыi i Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi Расii, традыцыйна ў ёй бяруць удзел больш за 40 рэгiёнаў Расiйскай Федэрацыi, iншыя краiны. Наведвальнiкi выставы-кiрмашу вылучылi асноўныя перавагi прадукцыi ААТ "Крынiца": высокая якасць, выдатны смак i ўмераныя цэны. Сяргей СТАРЫНАЎ. |