Выселiць бацьку можна нават без выдзялення яму iншага жылля. 21.by

Выселiць бацьку можна нават без выдзялення яму iншага жылля

01.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Са Слуцкага раёна (дакладныя месца жыхарства заяўнiкаў i iх прозвiшчы мы не называем па прычынах, што стануць зразумелымi крыху нiжэй) на "гарачую лiнiю" газеты паступiла не зусiм звычайная просьба: падкажыце, як выселiць з дома... бацьку i колiшняга мужа. Сiтуацыю ўскладняла пэўная блытанiна з дакументамi на нерухомасць, што мелiся або адсутнiчалi на руках у абодвух бакоў. Але напачатку паслухаем самiх заяўнiкаў.

— Бацька прыйшоў, як кажуць, на ўсё гатовае — дом i гаспадарчыя пабудовы ўжо былi — каля 30 гадоў таму. Калi яго прапiсвалi ў сельскiм Савеце, чамусьцi аформiлi ў асобную гаспадарку, хоць бацька нiчога свайго не меў i карыстаўся ўвесь час тым, што было. За ўсё — падаткi, страхоўку — увесь час плацiла мацi. Грошай на гэта ад бацькi не было, ён усе прапiваў, пачаў падымаць руку на мацi. Яна, дарэчы, мае iнвалiднасць. Некалькi гадоў таму бацькi скасавалi шлюб, аднак бацька па-ранейшаму пражывае з намi разам. У iншым населеным пункце ў яго ёсць хата, што засталася яму ад яго бацькоў. Мацi завяшчання не пакiнула, у тым жыллi зараз пражывае яго брат. I вось усё вышэйпералiчанае нам надакучыла, мы хочам выселiць бацьку. Як гэта можна зрабiць? — пыталiся ў нас.

Найперш трэба было высветлiць, хто ж дакладна з'яўляецца ўласнiкам жылога дома. Шмат гадоў таму ў сельскiм Савеце маглi напiсаць што заўгодна. Паводле слоў заяўнiкаў, дакументаў там не захавалася. Цi рэгiстравалi людзi нерухомасць ужо згодна з новымi патрабаваннямi? Пасля звароту ў Слуцкi фiлiял агенцтва па рэгiстрацыi i зямельным кадастры, а таксама да самiх заяўнiкаў высветлiлася (знайшлiся дакументы, атрыманыя некалькi гадоў таму), што такую працэдуру яны праходзiлi. Наколькi мы зразумелi, уласнiкам дома з'яўляецца мацi, у бацькi нiякiх новых дакументаў, акрамя нейкай колiшняй даведкi, пра якую мы гаварылi, няма. Пацвярджаецца гэта i ўскоснымi дакументамi, напрыклад, даведкай, што спатрэбiлася для вучобы аднаму з членаў сям'i.

Калi гэта сапраўды так i бацька не з'яўляецца ўласнiкам жылля, можна спаслацца на артыкул 39 Жыллёвага Кодэкса Рэспублiкi Беларусь "Высяленне без выдзялення грамадзянам жылога памяшкання". У iм гаворыцца, што калi наймальнiк, члены яго сям'i цi iншыя асобы, якiя пражываюць сумесна з iм, сiстэматычна разбураюць цi псуюць жылое памяшканне, або выкарыстоўваюць яго не па прызначэннi, або сiстэматычным парушэннем правiлаў карыстання жылым памяшканнем робяць немагчымым для iншых пражыванне з iмi ў адной кватэры цi ў адным доме, а меры папярэджання i грамадскага ўздзеяння былi безвынiковымi (паводле слоў заяўнiкаў, бацьку нават давалi 15 сутак, аднак свае паводзiны ён не змянiў; але адзiн такi выпадак нельга лiчыць сiстэмай — С.Р.), высяленне вiнаватых па патрабаваннi наймадаўцы цi iншых зацiкаўленых асобаў праводзiцца ў судовым парадку без выдзялення iншага жылога памяшкання. Грамадзяне, што падлягаюць высяленню без выдзялення iншага жылога памяшкання, па патрабаваннi наймадаўцы могуць быць абавязаны судом узамен высялення правесцi абмен займаемага жылога памяшкання на iншае жылое памяшканне.

Далей звернемся да артыкула 120 таго ж Кодэкса — "Высяленне членаў сям'i ўласнiка жылога памяшкання". Там сказана, што "члены сям'i ўласнiка жылога памяшкання, якiя не маюць права ўласнасцi на долю ў жылым памяшканнi, могуць быць выселены з жылога памяшкання ў судовым парадку без выдзялення iншага жылога памяшкання на падставах, прадугледжаных артыкулам 39 Кодэкса або на падставе пiсьмовага пагаднення пры засяленнi, якiя не супярэчаць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь. Калi поўнагадовыя члены сям'i ўласнiка, што пражываюць сумесна з iм, маюць у гэтым населеным пункце iншае жылое памяшканне, што належыць iм на праве ўласнасцi, дык па патрабаваннi ўласнiка яны падлягаюць высяленнi ў гэта жылое памяшканне". Як было сказана вышэй, у бацькi ёсць бацькоўская хата ў iншай вёсцы, таму выселiць яго туды немагчыма. Зноў жа, паколькi завяшчання на тую хату не было, уступiць у права спадчыны ён i яго брат павiнны праз пэўны тэрмiн. Нам не вядома, цi прайшоў ён. Аднак уступiць у права спадчыны можна i пасля заканчэння гэтага тэрмiну — у судовым парадку. Бацька i колiшнi муж заяўнiкаў мае на гэта поўнае права — прэтэндаваць на пэўную частку жылога памяшкання. З iншага боку, ён таксама мае права адмовiцца ад прыняцця спадчыны... У адстойваннi сваiх iнтарэсаў i спакойнага жыцця, калi заяўнiкi лiчаць гэта неабходным, iм трэба дзейнiчаць праз суд.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Са Слуцкага раёна (дакладныя месца жыхарства заяўнiкаў i iх прозвiшчы мы не называем па прычынах, што стануць зразумелымi крыху нiжэй) на "гарачую лiнiю" газеты паступiла не зусiм звычайная просьба: падкажыце, як выселiць з дома... бацьку i колiшняга мужа. Сiтуацыю ўскладняла пэўная блытанiна з дакументамi на нерухомасць, што мелiся або адсутнiчалi на руках у абодвух бакоў. Але напачатку паслухаем самiх заяўнiкаў.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика