Муж — золата!
04.09.2009
—
Новости Общества
|
Конкурс з такой, я б сказаў, даволi нечаканай назвай правядуць актывiсты БРСМ у Полацкiм раёне. Як паведамiлi "Звяздзе" ў Вiцебскiм абласным камiтэце БРСМ, конкурсная праграма "Муж — золата" адбудзецца ў гарадскiм пасёлку Ветрына Полацкага раёна 12 верасня. Больш за дзесяць мужоў пакажуць сваё майстэрства весцi хатнюю гаспадарку, даглядаць дзяцей, рабiць сюрпрызы жонкам... А ў Аршанскiм раёне ў гэты ж дзень упершыню пройдзе конкурс "Мёд i фантазiя". Задумалi ў гаркаме БРСМ правесцi яго ў самым цэнтры старажытнага горада — на плошчы Езуiтаў. У праграме — выраб скульптурных кампазiцый i карцiн на тэму "Мёд". Чакаецца, што ў гэтай цiкавай акцыi возьмуць удзел да тысячы чалавек. Аляксандр ПУКШАНСКІ. |