Дзень абсалютнай дзявяткi. 21.by

Дзень абсалютнай дзявяткi

08.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння ў нас незвычайная дата — 09.09.09. Наколькi ўдалым будзе гэты дзень? Цi надае яму трайная дзявятка пэўную прыродную магiю?

З пункту гледжання нумаралогii, чысло 999 — асаблiвае. Гэта абсалютная дзявятка, бо пры складаннi гэтых лiчбаў у вынiку мы зноў атрымаем яе (9+9+9=27, а 2+7=9). Пiфагарэйцы i раннiя хрысцiяне "расшыфроўвалi" 9 як "ачышчэнне", а 999 — адпаведна як ачышчэнне абсалютнае (i на цялесным, i на астральным, i на ментальным узроўнях). Кiтайскае мастацтва фэн-шуй, скiраванае на дасягненне камфорту i ўтульнасцi, лiчыць 9 магiчнай лiчбай, якая ўвасабляе гармонiю неба i зямлi, поўную завершанасць, якая абяцае хуткае багацце i росквiт. Цiкава, што пры памнажэннi дзявяткi на любую лiчбу сума атрыманых лiчбаў у вынiку дае таксама дзявятку (напрыклад, 287х9= 2583, 2+5+8+3=18, 1+8=9).

У цэлым для большасцi еўрапейскiх i ўсходнiх культур патроеная дзявятка сiмвалiзуе завяршэнне i рэалiзацыю, атрыманне вышэйшых ведаў. Гэта ўвасобленая Праўда, Iсцiна, заклiканая ачышчаць i ўсё расстаўляць па месцах. У гэтым сэнсе 999 знамянуе для кожнага з нас завяршэнне важнага жыццёвага этапа. Некаму 9 верасня прынясе збаўленне ад сувязi з непатрэбным чалавекам, а камусьцi — наадварот, каханне i гармонiю ў асабiстым жыццi. Нехта дасягне доўгачаканай мэты — атрымае работу сваёй мары, прызнанне калег, зробiць адкрыццё. А нехта пад уплывам трох дзявятак зразумее, што яго мэта была памылковай i што шчасце зусiм у iншым.

Астролагi сцвярджаюць, што сённяшнi дзень не мае аспектаў, якiя змаглi б глабальна ўздзейнiчаць на жыццi ўсiх людзей, за выключэннем рэтраграднага Меркурыя, якi пачаў "адступаць" яшчэ 7 верасня i закончыць 29 верасня. Рэтраградны Меркурый уплывае на ўсе спосабы камунiкацый (сувязь, транспарт, кантактаванне), замаруджвае ўсе працэсы, асаблiва тыя, што звязаны з абменам iнфармацыяй, выяўляе старыя нявырашаныя праблемы. У гэты перыяд магчыма з'яўленне на вашым жыццёвым гарызонце забытых знаёмых, магчыма знойдуцца даўно згубленыя рэчы.

Падрыхтавала Iна АРЭХАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў нас незвычайная дата — 09.09.09. Наколькi ўдалым будзе гэты дзень? Цi надае яму трайная дзявятка пэўную прыродную магiю?
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика