Калi праца ў радасць
14.09.2009
—
Новости Общества
|
Пад эгiдай Мiжнароднага бюро Сусветнага паштовага саюза штогод праводзiцца моладзевы мiжнародны эпiсталярны конкурс, удзел у якiм бярэ i Беларусь. Гэта значыць, што нашы хлопцы i дзяўчаты ва ўзросце да 15 гадоў, як i iх аднагодкi з усiх канцоў свету, пiшуць лiсты на зададзеную тэму. Сёлета, напрыклад, у iх (у гэтых лiстах-сачыненнях) трэба было паразважаць: як годныя ўмовы працы могуць прывесцi да паляпшэння жыцця. Слова "элементарна" ў творы, якi (падкрэслiм — на мiжнародным узроўнi!) прадстаўляў нашу краiну, не было, але... Задавальненне ад сваёй працы, пiсала вучанiца 7-га А класа СШ №31 г. Магiлёва Алiна Байнер, можна атрымлiваць толькi тады, калi для яе ёсць, па-першае, усё неабходнае (у тым лiку тэхнiка), па другое — годная заработная плата, па-трэцяе належны адпачынак штодня i водпуск штогод "куды захочаш"... Як стала вядома, журы конкурсу адзначыла, што юнай Алiне "ўдалося вобразна i вельмi натхнёна распавесцi пра даходы i тэхналогii", што ў яе атрымалася "вельмi мiлае, душэўнае сачыненне" на далiкатную i важную тэму. Вынiк — трэцяя прэмiя. Гэта, на жаль, не першая, як у Вiкторыi Данiловiч з Дрыбiншчыны ў 2003-м, але... Ул. Інф. |
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |