Матацыкл супраць фуры: дзве ахвяры
14.09.2009
—
Новости Общества
|
13 верасня а палове 5-ай ранiцы ў Асiповiцкiм раёне паблiзу вёскi Смык у аўтааварыi загiнулi два маладыя мужчыны. Матацыклам "Урал" кiраваў 26-гадовы жыхар ваеннага гарадка Цэль: ён не справiўся з кiраваннем, выехаў на сустрэчную паласу i сутыкнуўся з грузавым аўтамабiлем "Вольва". У супрацьстаяннi з цяжкай фурай у матацыклiстаў не было шанцаў выжыць: ад атрыманых траўмаў на месцы загiнулi вадзiцель "Урала" i яго 28-гадовы пасажыр. У Магiлёўскай ДАI паведамiлi, што вадзiцель матацыкла не меў правоў на кiраванне транспартным сродкам, матацыкл своечасова не прайшоў тэхагляд i не меў рэгiстрацыйных нумароў. Алена Казлова. Ехаў трактар па вёсцы Жыхар з в. Петкавiчы Баранавiцкага раёна ехаў вечарам на трактары з навясной
сеялкай па вулiцы роднай вёскi i сутыкнуўся з аўтамашынай "ВАЗ-2108", якая ехала
насустрач.
Аўтамабiль з'ехаў у кювет i ўехаў у дрэва. Вадзiцель i трое пасажыраў апынулiся ў бальнiцы. Праз некалькi гадзiн адна з пацярпелых памерла. "Абстрэл" з засады Вечарам на аўтамагiстралi Слонiм-Высокае каля в. Пелiшча невядомы наладзiў засаду
i вёў "абстрэл" каменнем аўтамабiляў, якiя праязджалi там.
У вынiку было пашкоджана шкло ў дзвюх машынах. Мiлiцыя шукае 21-гадовага хулiгана з в. Рэчыца. Тут — бульба, а там — сала Жыхарка Iвацэвiчаў, якая пражывае па вул. 40 гадоў БССР, зазiрнула ў адрыну i
ўбачыла, што няма бульбы.
Нехта вырваў прабой i ўкраў зiмовы запас. Аператыўнiкi выйшлi на зладзеяў. Жыхара Iвацэвiчаў удалося затрымаць, а другi злодзей, з в. Любiшчыцы, збег. А вось у жыхара в. Велiкарыта маладзiца з в. Печкi сцягнула 10 кг сала. З яе ўзялi падпiску, што нiкуды не з'едзе. Многа карпаў — вялiкi штраф! У в. Здзiтава жабiнкаўскiя мiлiцыянеры праверылi аўтамашыну мясцовага жыхара
i знайшлi там 104 кг карпаў.
Высветлiлася, што разам з жыхаром г. Жабiнка яны самавольна налавiлi рыбы ў вадаёме прадпрыемства "Сакалова". Заведзена крымiнальная справа. Браканьераў чакае вялiкi штраф. Сымон Свiстуновiч. |
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |