В'етнам не забывае сяброў па зброі. 21.by

В'етнам не забывае сяброў па зброі

14.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чарговая сустрэча сяброў па зброi, якiя ў свой час удзельнiчалi ў барацьбе супраць амерыканскiх агрэсараў, адбылася ў Мiнску.

Пасол В'етнама ў Мiнску Ван Хыу Чан шчыра вiтаў прадстаўнiкоў Беларусi, якiя дапамаглi в'етнамскiм патрыётам выйграць надзвычай цяжкую i кровапралiтную вайну з амерыканскiм iмперыялiзмам. Ён адзначыў, што яго народ нiколi не забудзе прадстаўнiкоў нашай рэспублiкi: афiцэраў, медыкаў, спецыялiстаў, якiя з рызыкай для жыцця ўдзельнiчалi ў барацьбе разам з яго суайчыннiкамi супраць амерыканскiх агрэсараў i перамаглi.

В'етнамцы — сапраўды ўдзячны i высакародны народ. Яны памятаюць i шануюць беларускiх сяброў па зброi не на словах. З гэтай нагоды в'етнамскае пасольства штогод збiрае ў сталiцы пад дахам Дома дружбы тых нашых суайчыннiкаў, якiя калiсьцi ў вельмi цяжкiх, часам невыносных для славянскага чалавека ўмовах, разам з в'етнамскiмi патрыётамi адстойвалi свабоду i незалежнасць В'етнама. Прычым улады гэтай краiны не абмяжоўваюцца правядзеннем такiх сустрэч. Ужо не першы год В'етнам па запрашэннi яго ўрадавых структур наведваюць дэлегацыi беларускiх ветэранаў баявых дзеянняў на яго тэрыторыi. Нядаўна чарговая група вярнулася дамоў. Яны — i гэта думка гучала лейтматывам на сустрэчы — былi моцна ўражаныя дасягненнямi в'етнамскiх сяброў у эканомiцы i вырашэннi сацыяльных праблем. Нашы ветэраны не хавалi гонару за тое, што яны як пасланцы савецкай дзяржавы зрабiлi свой значны ўклад у справядлiвую справу.

Інiцыятарамi сустрэчы выступiлi в'етнамскае пасольства, таварыства дружбы "Беларусь-В'етнам" i Мiнская гарадская арганiзацыя ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыi iншых дзяржаў.

Леанiд Тугарын.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговая сустрэча сяброў па зброi, якiя ў свой час удзельнiчалi ў барацьбе супраць амерыканскiх агрэсараў, адбылася ў Мiнску.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика