Кiраўнiкi Visa спадзяюцца, што iх юбiлей у Беларусi не апошнi
14.09.2009
—
Новости Общества
|
Мiжнародная плацежная сiстэма "VІSA" не баiцца наступу нацыянальнай сiстэмы "БелКарт": — Наш вопыт паказвае, што пры iснаваннi нацыянальнай плацежнай сiстэмы паралельна з сiстэмамi "Visa", "MasterCard" i iншымi можа быць станоўчым момантам, а не адмоўным, бо гэта дазваляе ў цэлым развiваць цiкавасць да выкарыстання картак, i нашым галоўным канкурэнтам застаюцца наяўныя грошы, а не iншыя аператары карткавых сiстэм, — адзначыў на прэс-канферэнцыi з нагоды 15-гадовай прысутнасцi кампанii "Visa" на беларускiм рынку Джэральд Хокiнс, вiцэ-прэзiдэнт Visa CEMEA па пытаннях фiнансаў i тэхналогiй. — Мы вiтаем канкурэнцыю памiж карткавымi сiстэмамi. Мы верым, што "Visa" садзейнiчала i будзе садзейнiчаць развiццю плацежнай сiстэмы ў Беларусi, у нас вельмi добрыя стасункi з банкамi, мы з ахвотай дзелiмся нашымi ведамi i досведам у тэхналогii, iнфраструктуры, бяспецы плацяжоў.
Адразу пасля прэс-канферэнцыi прадстаўнiкi кiраўнiцтва кампанii "Visa" паехалi на дзелавую сустрэчу ў Нацбанк, пра яе мэты i кола пытанняў Джэральд Хокiнс гаварыць не стаў, спаслаўшыся на канфiдэнцыйнасць, але выказаў упэўненасць, што "Visa" захавае свае пазiцыi на беларускiм рынку: — Мы верым у развiццё карткавага бiзнэсу ў Беларусi i не думаем, што гэта наш апошнi вiзiт цi юбiлей. — Поспех сваёй кампанii спадар Хокiнс звязвае з назапашаным досведам: — Я мяркую, што гэта нармальна, калi некаторыя краiны хочуць развiваць уласныя сiстэмы, тут Беларусь не ўнiкальная, так адбываецца паўсюль. Але, як правiла, нацыянальныя сiстэмы абмяжоўваюцца аперацыямi са здыманнем наяўных сродкаў i не ахоплiваюць тэрмiналы ў гандлёвых пунктах. Павел БЕРАСНЕЎ. |
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |