Расцi вялiкiм разам з Белаграпрамбанкам
14.09.2009
—
Новости Общества
|
Пра што мараць дзецi? Пра казкi i прыгоды. Пра што мараць iх бацькi? Пра тое, каб падарыць самае лепшае для дзетак i забяспечыць iм лепшую будучыню. Менавiта таму Белаграпрамбанк стварыў "Дзiцячую ашчадную праграму "Расці вялікі!" — акцыю, якую банк праводзiць спецыяльна для дзяцей. Удзел у ёй — не толькi магчымасць захаваць i памножыць грошы, але i парадаваць дзiця кожны год падарункам на дзень нараджэння. 12 верасня банк вырашыў парадаваць дзяцей, на чыё iмя быў адкрыты ўклад i ў каго дзень нараджэння ў гэтым месяцы і арганізаваў для іх ўрачысты Дзень нараджэння. Больш за сорак хлопчыкаў i дзяўчатак разам з бацькамi былi запрошаныя ў парк забаваў "Drеаm lаnd", дзе атрымалi не толькi падарунак, але i станоўчыя эмоцыi. Дзецi разгадвалi загадкi, рашалi крыжаванкi, малявалi на асфальце, танцавалi i пакаштавалi святочны торт. Сёння больш за 7500 дзяцей па ўсёй Беларусi (а самым маленькiм з якiх не споўнiлася i года) сталi ўдзельнiкамi "Дзiцячай ашчаднай праграмы", i гэта лiчба пастаянна расце. Марына БЕГУНКОВА. Фота аўтара. |
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |