Звесткi аб камандзiроўках эстонскiх чыноўнiкаў засакрэцiлi на 75 гадоў
14.09.2009
—
Новости Общества
|
Такiм чынам ведамства мае намер абараняць кватэры служачых ад рабаванняў. Паводле меркавання канцылярыi, iнфармацыяй аб тым, калi чалавек знаходзiцца ў камандзiроўцы, могуць зацiкавiцца кватэрныя зладзеi. Украiнскiм парламентарыям удвая "зрэжуць" зарплаты З 1 студзеня 2010 года зарплата дэпутатаў Вярхоўнай Рады будзе паменшаная ў два разы. Гэта прадугледжвае праект дзяржбюджэту Украiны, распрацаваны ўрадам, паведамiў выканаўца абавязкаў мiнiстра фiнансаў краiны Ігар Уманскi. Чыноўнiк адзначыў, што, уносячы скарачэнне дэпутацкiх зарплат у бюджэт, кабiнет мiнiстраў выконвае рашэнне самiх парламентарыяў, паводле якога выдаткi на ўтрыманне органаў дзяржулады павiнны быць мiнiмiзаваныя ў перыяд крызiсу. У Казахстане прапанавалi прыняць закон аб Назарбаеве У Казахстане прапанавалi прыняць адмысловы закон ("Закон аб лiдары нацыi"), прысвечаны прэзiдэнту краiны Нурсултану Назарбаеву. З такой iнiцыятывай, як паведамляе IА "Kаzаkhstаn Tоdау", выступiў першы намеснiк старшынi кiруючай партыi "Нур Атан" Дархан Калятаеў. Паводле яго словаў, у законе будзе адлюстраваны не толькi канстытуцыйны, але i грамадскi статус прэзiдэнта. Апошнi Калятаеў ахарактарызаваў наступным чынам: "Кiраўнiк нашай дзяржавы — прызнаны лiдар краiны, якi карыстаецца ўсеагульнай падтрымкай народа". У гэты дакумент, як паведамiў намеснiк старшынi "Нур Атан", можа быць уключаная норма аб пажыццёвым прэзiдэнцтве Нурсултана Назарбаева. Кiтай адказаў на загараджальныя меры ЗША Кiтай пачынае антыдэмпiнгавае расследаванне ў дачыненнi iмпарту аўтапрадукцыi i мяса птушкi з ЗША. Мiнiстэрства гандлю КНР мае намер разгледзець скаргi нацыянальных вытворцаў на тое, што амерыканская курацiна i аўтамабiльная прадукцыя прадаюцца на кiтайскiм рынку па знiжаных цэнах або выйграюць дзякуючы дзяржсубсiдыям, перадае АР. Пры гэтым у заяве кiтайскага ведамства адзначаецца, што Кiтай па-ранейшаму рашуча процiстаiць пратэкцыянiзму ў сусветным гандлi. Заява Пекiна — чарговая мера ў адказ у гандлёвай "вайне" Кiтая i ЗША. 11 верасня прэзiдэнт ЗША Барак Абама ўвёў загараджальныя мыты на iмпарт аўтамабiльных пакрышак з Кiтая, чым выклiкаў пратэст афiцыйнага Пекiна. |
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |