Лячыць атлусценне можна пры дапамозе эндаскопа
15.09.2009
—
Новости Общества
|
Урачы эндаскапiчнага кабiнета 6 гарадской клiнiчнай бальнiцы Мiнска асвоiлi новы метад лячэння атлусцення. Першай пацыенткай стала жанчына 48 гадоў. Уся манiпуляцыя заняла 20 хвiлiн, расказалi ў медыцынскай установе. Як патлумачыў урач-эндаскапiст Дзмiтрый Сiнкевiч, сутнасць метаду ў тым, што хвораму з дапамогай эндаскапiчнага зонда пад наркозам у страўнiк уводзiцца спецыяльны балон, якi пасля напаўняецца паветрам. Такiм чынам, ён запаўняе частку прасторы ў страўнiку, i з-за таго, што месца ў iм становiцца менш, пацыент насычаецца меншым аб'ёмам ежы i ў вынiку худзее. Як правiла, пасля шасцi месяцаў з дапамогай таго ж зонда з балона забiраюць паветра i выцягваюць яго. Балон будзе знаходзiцца ў страўнiку жанчыны 6 месяцаў. За гэты час яна можа пахудзець на 10—25 кг. Аднак увесь час, пакуль балон знаходзiцца ў страўнiку, неабходна прытрымлiвацца спецыяльнай дыеты. У прыватнасцi, нельга пiць газаваныя напоi, а ежу трэба старанна перажоўваць, падкрэслiў урач. У гэтага метаду няма пабочных эфектаў, аднак прымяняць яго будуць далёка не ва ўсiх выпадках, а толькi ў дачыненнi да пацыентаў з вялiкай ступенню атлусцення, якое пагражае жыццю чалавека. Як адзначыў Дзмiтрый Сiнкевiч, 6 бальнiца Мiнска пакуль адзiная ў Беларусi, дзе прымяняецца падобны метад лячэння атлусцення. Для гэтых мэтаў беларускiя ўрачы выкарыстоўваюць балоны французскай вытворчасцi, якiя напаўняюцца паветрам. У Расii, напрыклад, балоны запаўняюцца вадой, што не вельмi зручна як для ўрача, так i для самога пацыента. Штогод абследаванне ў эндаскапiчным кабiнеце 6 бальнiцы, якi займае цэлае аддзяленне i абсталяваны самай сучаснай тэхнiкай, праходзяць да 6 тыс. пацыентаў, у тым лiку замежнiкаў. Вольга ШВАЙКО, БЕЛТА. БЕЛТА. |
Каментарыяў: 0 Даслаць каментарый |