.... 21.by

...

15.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Мiлiцыя папярэджвае аб махiнацыях з цэнамi на тавары ў мiнскiх крамах. Мiлiцыя мае звесткi пра тое, што службовыя i матэрыяльна адказныя асобы мiнскiх аб'ектаў гандлю ўводзяць у зман пакупнiкоў адносна цэнаў на тавары, паведамiлi БЕЛТА ў галоўным упраўленнi па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi крымiнальнай мiлiцыi МУС Беларусi. Так, у некаторых крамах побач з таварамi, што знаходзяцца на прылаўках, наўмысна размяшчаюцца ярлыкi з пазначэннем занiжанай цаны. Пры разлiку на касе сума, што счытваецца са штрых-коду з дапамогай электроннага прыстасавання, робiцца вышэйшай. Аднак пры пакупцы некалькiх вiдаў тавараў пакупнiк часта не заўважае рознiцы i разлiчваецца па коштах, што перавышаюць прапанаваныя яму першапачаткова. Мiлiцыя просiць грамадзянаў, якiя выявiлi неадпаведнасць цаны ў гандлёвай зале i пры разлiку на касе, паведамiць у праваахоўныя органы найменне набытага тавару i назву крамы, у якiм парушаюцца спажывецкiя правы.

У Гродзенскай вобласці мацi ўсiх дзяцей, што нарадзiлiся ўчора, у Дзень мiру, атрымаюць 100-тысячную прэмiю ад абласнога аддзялення "Беларускага фонду мiру". Акцыя "Народжаны ў дзень мiру" праводзiцца ў вобласцi ўжо ў трэцi раз. Летась у гэты дзень з'явiлiся на свет 44 дзiцяцi.

 

ПОЎНЫ АБЗАЦ

 
 
 У Маскве мужчыну, якi скраў бутэльку гарэлкi ў супермаркеце, спрабавалi адбiць у мiлiцыянераў. Пасля таго, як зламыснiк быў дастаўлены ў аддзяленне мiлiцыi, на падмогу прыйшлi яшчэ 25 чалавек. Яны паспрабавалi вызвалiць затрыманага. У вынiку завязалася бойка. Сябры злодзея пабiлi аднаго мiлiцыянера, а другому парвалi форму. Для таго, каб супакоiць сяброў затрыманага, адзiн з мiлiцыянераў быў вымушаны страляць у паветра з аўтамата Калашнiкава. Сем таварышаў выкрадальнiка былi затрыманыя.

 Некалькi дзясяткаў супрацоўнiкаў спецпадраздзялення "Беркут" i студэнтак юрыдычнага факультэта аднаго з мiлiцэйскiх ВНУ Крыма прынеслi ўчора мужчынскi касцюм для мэра Сiмферопаля Генадзя Бабенкi i мётлы для камунальшчыкаў горада. Акцыя "Чысты мэр, чысты горад" арганiзаваная па iнiцыятыве супрацоўнiкаў Галоўнага ўпраўлення МУС Украiны ў Крыме. Курсанткi заявiлi, што мэр ходзiць у пакамечаным касцюме, таму супрацоўнiкi мiлiцыi вырашылi скiнуцца i купiць яму новы. Мётлы праваахоўнiкi прынеслi для супрацоўнiкаў камунальных службаў, каб iм было чым прыбiраць горад. Паколькi мэра на працоўным месцы не было, курсанткi вырашылi занесцi касцюм у адзiн з кабiнетаў гарвыканкама, аднак чыноўнiк, што знаходзiўся там, выкiнуў падарунак. Мяцёлкi, наадварот, прынялi ахвотна, апрыходавалi iх.

 Незвычайныя меры прыняло кiраўнiцтва аднаго з шыкоўных гатэляў Нiдэрландскiх Антыльскiх астравоў (Карыбы) з мэтай завабiць адпачывальнiкаў на курорт. Згодна з новай прапановай, сямейныя пары маюць магчымасць атрымаць знiжку ў $300, калi iм удасца зачаць дзiця падчас адпачынку. Прапанова сапраўдная да 18 снежня г.г. i, напэўна, спакусiць многiх закаханых, хто жадае стаць бацькамi. Калi турыстам удасца даказаць, што дзiця было зачатае менавiта падчас адпачынку, iм будзе выплачаны "крэдыт зачацця". У якасцi доказу падыдзе даведка ад урача. Праўда, назваць вялiкiм такi бонус не выпадае — яго хопiць толькi на паўтара дадатковыя днi на курорце, дзе кошт пражывання ў гатэлi складае каля $200 у суткi.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.


Каментарыяў: 0

Даслаць каментарый

Iмя


 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Некалькi дзясяткаў супрацоўнiкаў спецпадраздзялення "Беркут" i студэнтак юрыдычнага факультэта аднаго з мiлiцэйскiх ВНУ Крыма прынеслi ўчора мужчынскi касцюм для мэра Сiмферопаля Генадзя Бабенкi i мётлы для камунальшчыкаў горада. Акцыя "Чысты мэр, чысты горад" арганiзаваная па iнiцыятыве супрацоўнiкаў Галоўнага ўпраўлення МУС Украiны ў Крыме. Курсанткi заявiлi, што мэр ходзiць у пакамечаным касцюме, таму супрацоўнiкi мiлiцыi вырашылi скiнуцца i купiць яму новы. Мётлы праваахоўнiкi прынеслi для супрацоўнiкаў камунальных службаў, каб iм было чым прыбiраць горад. Паколькi мэра на працоўным месцы не было, курсанткi вырашылi занесцi касцюм у адзiн з кабiнетаў гарвыканкама, аднак чыноўнiк, што знаходзiўся там, выкiнуў падарунак. Мяцёлкi, наадварот, прынялi ахвотна, апрыходавалi iх.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика