Пры змяненнi складу сям'i праводзiцца пераразлiк належнага памеру льготнага крэдыту. 21.by

Пры змяненнi складу сям'i праводзiцца пераразлiк належнага памеру льготнага крэдыту

28.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З горада Гарадка са сваёй праблемай i просьбай аб дапамозе патэлефанаваў Сяргей Васiльевiч Карнiленка. Датычылася яна жыллёва-будаўнiчай сферы. Заяўнiк разам з мацi пражывае ў службовай кватэры. Паколькi стаяў у чарзе на будаўнiцтва ўласнага жылля,

увосень мiнулага года ўступiў у кааператыў, атрымаў льготны крэдыт i пачаў будаваць аднапакаёвую кватэру плошчай амаль 40 квадратных метраў. Падавалася б, яшчэ крыху — i вось яны, доўгачаканыя ўласныя "квадраты". Аднак узнiкла адна праблема...

— Напачатку я адзiн быў уключаны ў спiс членаў жыллёва-будаўнiчага кааператыва № 11 — як асоба з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў, якая мае права на атрыманне льготнага крэдыту. Аднак потым уключыў у склад сям'i сваю мацi, каб не даплачваць за лiшнi метраж. Там выходзiла каля 5 мiльёнаў рублёў. Падаецца, усё было вырашана. Аднак нядаўна бухгалтар кааператыва паведамiла мне, што я павiнен даплацiць 835 тысяч рублёў. У мяне такiх сродкаў няма. За што? Кажуць, за той час, пакуль я быў у чарзе адзiн. Дык цi правамоцна гэта? — пытаўся заяўнiк.

Па дапамогу ў высвятленнi сiтуацыi мы звярнулiся да галоўнага спецыялiста аддзела архiтэктуры i будаўнiцтва Гарадоцкага райвыканкама Нiны ЛЕВАНЧУК. Ёй спатрэбiўся лiтаральна дзень, каб зрабiць неабходныя запыты i даць падрабязны адказ.

Так, сапраўды, нашаму заяўнiку ў пачатку красавiка 2009 года ў фiлiяле № 207 ААТ "ААБ Беларусбанк" была адкрытая крэдытная лiнiя на будаўнiцтва кватэры ў жыллёва-будаўнiчым кааператыве № 11. Нармiраваныя памеры агульнай плошчы жылога памяшкання, што будуецца, для вызначэння велiчынi льготнага крэдыту ўстанаўліваюцца пры будаўнiцтве для аднаго чалавека аднапакаёвай кватэры — 36 квадратных метраў. А ў канцы таго ж красавiка ў фiлiял паступiў спiс грамадзян, што мелi патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў i права на атрыманне льготных крэдытаў, у якiм у склад сям'i заяўнiка была ўключана яго мацi.

А згодна з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь № 992 ад 24 лiпеня 2002 года "Аб зацвярджэннi палажэння аб парадку i ўмовах выдзялення грамадзянам льготных крэдытаў на будаўнiцтва (рэканструкцыю) цi набыццё жылых памяшканняў", пры змяненнi складу сям'i грамадзянiна ў перыяд вядзення будаўнiцтва (рэканструкцыi) жылога памяшкання i ўнясеннi ў вызначаным парадку змяненняў у спiсы льготнага крэдытавання праводзiцца пераразлiк належнага памеру льготнага крэдыту — з моманту ўзнiкнення падстаў з улiкам будаўнiчай гатоўнасцi жылога памяшкання. Працэнт будаўнiчай гатоўнасцi аб'екта на дату змянення сям'i складаў 48 працэнтаў. Калi пакiнуць па-за кадрам усе матэматычныя падлiкi, зыходзячы з вышэйсказанага вынiкае сума, якую павiнен даплацiць наш чытач — амаль 835 тысяч рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З горада Гарадка са сваёй праблемай i просьбай аб дапамозе патэлефанаваў Сяргей Васiльевiч Карнiленка. Датычылася яна жыллёва-будаўнiчай сферы. Заяўнiк разам з мацi пражывае ў службовай кватэры. Паколькi стаяў у чарзе на будаўнiцтва ўласнага жылля,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика