Дзяўчаты ў палiтыцы
29.09.2009
—
Новости Общества
|
Вока-на-вока з дэпутатам Самая маладая дэпутат Iнэса Кляшчук аддае перавагу беларускай лiтаратуры i марыць пра вялiкую сям'ю Любiмая кiнастужка народнай абраннiцы — "Дзяўчаты", i мне яна падалася ў многiм падобнай да Тосi. Гэткай жа адкрытай, прастадушнай, шчырай i жыццярадаснай. Тыпаж нехарактэрны для палiтыка, пагадзiцеся. Ох, i дастаецца ж ёй, вiдаць, ад працоўнага атачэння. Самой нярэдка даводзiцца чуць "паслухай, дзяўчынка"... Чамусьцi гэтак жа часта, як чалавека бяруцца ацэньваць па знешнасцi i сацыяльным статусе, на ўзбраенне бярэцца i яго ўзрост. А "сталы чалавек", прашу заўважыць, — гэта не заўсёды раўназначна паняццю "бездакорны прафесiянал", таксама як i "малады спецыялiст" — не заўжды "няўмека"... Аднак паводле слоў Iнэсы Кляшчук, яна асаблiвага скепсiсу ў свой адрас не адчувае: Дзеля гармонii вопыту i наватарства Iнэса абрала сабе ў памочнiцы сталага чалавека. — Мая памочнiца доўгi час працавала старшынёй раённага Савета дэпутатаў. З усiмi мясцовымi праблемамi добра знаёмая. Так у нас i атрымлiваецца залатая сярэдзiна, — кажа дэпутат. Саму Iнэсу на малой радзiме, Случчыне, добра ведаюць як настаўнiцу i актывiстку БРСМ. Яна выкладала ў сельскай школе матэматыку i iнфарматыку, была першым сакратаром спачатку райкама, а пазней, пасля аб'яднання горада i раёна, i гаркама рэспублiканскага саюза моладзi. Цяпер жа да яе са сваiмi праблемамi iдзе i стары, i малы. — Вядома ж, у раёне ёсць праблемы. Вельмi шмат звяртаюцца наконт добраўпарадкавання вулiц, устаноўкi "ляжачых палiцэйскiх". Апошнiм часам пешаходы ўсё часцей скардзяцца на тое, што ўцiскаюць iх кiроўцы. Цеплавы рэжым у дамах не задавальняе некаторых выбаршчыкаў. Як дэпутат я звяртаюся ў адпаведныя службы i дапамагаю вырашыць праблему, дапамагаю жыхарам быць пачутымi. "Гарачы" сезон выдаўся летам — вой, якi тады быў ажыятаж са скаргамi — у горадзе гарачую ваду падавалi абмежавана. Але потым, нягледзячы на крызiс i недахоп бюджэтных сродкаў, мясцовыя ўлады знайшлi магчымасць вырашыць сiтуацыю. Большасць зваротаў грамадзян менавiта па жыллёва-камунальнай гаспадарцы, — адзначае Iнэса Кляшчук. Ну, гэта i не слуцкае ноу-хау, так па ўсёй краiне. Глабальная праблема Слуцка, як расказала нам дэпутат, — каналiзацыйная сiстэма. — Будавалася ўсё даўно, на многае тады не разлiчвалi. Да таго ж, такая адметнасць ёсць у Слуцка — горад стаiць у нiзiне. I сёлета, калi iшлi дажджы, больш за ўсё пацярпеў Слуцк. Вельмi шмат было зваротаў ад тых, у каго затапiла прысядзiбныя ўчасткi. Калi б пераабсталяваць усю гэту сiстэму, то, зразумела, гэта была б вельмi вялiкая палёгка для нашага горада, — кажа Iнэса Кляшчук. — Ёсць звароты па ахове здароўя, былi кансультацыйныя звароты па паляпшэннi жыллёвых умоў, — працягвае аповед дэпутат, — каму правесцi водаправод трэба, каму — дапамагчы ў працаўладкаваннi. Вось нядаўна дапамаглi дзяўчыне-сiраце з пераразмеркаваннем: яе размеркавалi пасля заканчэння адной з вышэйшых навучальных устаноў не ў Слуцкi раён (дзе жыве бабуля-апякун, iнвалiд другой групы), дык мы, улiчваючы такую складаную сiтуацыю, знайшлi выпускнiцы пры дапамозе мясцовай улады месца працы ў Слуцку, аформiлi пераразмеркаванне. Увогуле з працаўладкаваннем на Случчыне сёння ёсць некаторыя праблемы, мала хто хоча працаваць у сельскай мясцовасцi, не ва ўсiх хапае адукацыi для таго, каб працаваць на жаданых пасадах. Сёння недахоп слесараў, электрыкаў, прадаўцоў... Аднак больш за ўсё раёну не хапае грошай, — мяркуе народная абраннiца, — каб адбудаваць усё тое, аб чым мараць мясцовыя жыхары. — Падлеткi хочуць пляцоўку для катання на скейт-бордах, БРСМ абяцаў дапамагчы з гэтым. Маладыя людзi просяць, каб быў прыгожы Палац шлюбу, бо ў нас распiсваюць у Доме культуры, а ўсiм хацелася б урачыстай цырымонii ў адмысловай зале... Сям'я для Iнэсы Кляшчук — святое, яна вырасла ў каханнi i клопаце. Бацькi ганарацца Iнай, але ж не прапускаюць магчымасцi i "падкалоць" па-добраму, маўляў, "час абедаць, дэпутат". Маладзейшы на пяць гадоў брат Сяргей — найлепшы сябар. — Мяне заўжды шакiруе, калi звяртаюцца сваякi, якiя не могуць падзялiць мiж сабой плот, ледзь не нейкую канаву. Думаеш, ну як жа так — родныя людзi не могуць памiрыцца, — бядуе Iнэса. — Сям'ю трэба цанiць. У парламенце Iнэса Кляшчук занятая ў рабоце пастаяннай камiсii па заканадаўстве i судова-прававых пытаннях. I хоць матэматычны склад розуму шмат у чым дапамагае ў заканадаўчай працы, аднак маладая дэпутат задумваецца пра атрыманне юрыдычнай адукацыi. Баявое хрышчэнне прайшла яшчэ на мiнулай сесii — законапраектам, за якi была адказная i рыхтавала да разгляду калегамi. Ён уносiў папраўкi ў некаторыя законы па пытаннях дакументавання насельнiцтва Беларусi. — Рыхтаваць законапраект, нават прэзентаваць яго ў Авальнай зале — гэта вялiкае хваляванне, вялiкая адказнасць. I калi праз гэта пройдзеш, больш упэўнена ўжо сябе адчуваеш. Калi працуеш над праектам закона, унiкаеш ва ўсю гэту "кухню", прапускаеш кожнае слова праз сябе. А ў цэлым сваю мiсiю дэпутат бачыць так: — Як у народзе кажуць, "пiшыце такiя законы, каб нам было добра". Што ж, будзем старацца. Вельмi важны кiрунак — работа з выбаршчыкамi, як iнакш даведацца пра эфект ад законаў? Цi не самы лепшы адпачынак для Iнэсы Кляшчук — той, што праведзены на выставах, у тэатрах, музеях. Нават запытаўшыся ў яе пра мясцiны, у якiх яна марыць пабываць, вы не пачуеце геаграфiчных назваў: — Я вельмi хачу пабываць у Эрмiтажы, Луўры, пабачыць знакамiтую Сiксцiнскую мадонну ў Дрэздэнскай карцiннай галерэi... Яна аддае перавагу цiхаму, спакойнаму адпачынку ў коле сяброў: — У мяне шмат сяброў — i на Случчыне, i тут, у Мiнску, — яшчэ з тых часоў, як вучылася ў педагагiчным унiверсiтэце. Яны вельмi рады за мяне. А тэатральныя пастаноўкi часам глядзiць разам з выбаршчыкамi: — Неяк захацелася мне пасля працы схадзiць у тэатр, абрала прэм'еру — камедыю "Праўда — добра, а шчасце лепш" у тэатры Горкага. У касе бiлетаў не было, думаю, паспытаю шчасця, можа, хто будзе з рук прадаваць перад самым спектаклем. Мне пашанцавала. I раптам у тэатры сустракаю жыхароў сваёй акругi — спецыяльна на спектакль у Мiнск прыехалi. Такая вось спантанная выязная прыёмная атрымалася! (Смяецца). Па звычцы асаблiва трывалыя сувязi падтрымлiвае дэпутат з сакратарамi першасных арганiзацый БРСМ, моладзь са Случчыны возяць на сталiчныя тэатральныя пастаноўкi, выставы, у музеi. Абмяркоўвала Iнэса Кляшчук з юнымi случчанамi i праект закона "Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палiтыкi". — У iх было вельмi шмат прапаноў, я iх аформiла, падала ў профiльную камiсiю (па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, справах сям'i i моладзi). I ведаеце, гляджу, многiя прапановы ўвайшлi ў праект. Ну, напрыклад, тое, што рэгiянальныя праграмы ў сферы дзяржаўнай моладзевай палiтыкi павiнны прымацца i на раённым узроўнi (у прапанаваным праекце закона размова iшла толькi аб рэспублiканскiм i абласным узроўнях). Многае з прапанаванага нельга ўключыць у законапраект, бо там закладваюцца толькi асновы дзяржаўнай палiтыкi ў гэтай сферы, аднак iдэi будуць карысныя ў працы над iншымi законапраектамi. Напрыклад, нашы актывiсты лiчаць, што трэба забаранiць продаж алкагольных напояў маладым людзям да 21 года. I я цалкам з гэтым згодная — большасць падлеткаў, якiмi займаюцца камiсii па справах непаўналетнiх, былi злоўленыя менавiта на ўжываннi спiртных напояў. У дачыненнi да гэтага законапраекта наша моладзь нагадала пра адзiн з такiх кiрункаў грамадска-патрыятычнага выхавання, як работа з ветэранамi. Прапанавалi прадугледзець у законапраекце, каб спецыялiсты па рабоце з моладдзю былi заахвочаныя матэрыяльна, заканадаўча замацаваць iх статус. Прапануюць актывiзаваць практыку льготнага крэдытавання маладых сем'яў, запусцiць сацыяльную рэкламу паспяховых маладых сем'яў, актыўна пiярыць iх у СМI. Блiц пераваг Iнэсы Кляшчук: Кiно: Самы любiмы фiльм — "Дзяўчаты": сто разоў глядзела i сто першы пагляджу з задавальненнем. Самы любiмы фiльм — "Дзяўчаты": сто разоў глядзела i сто першы пагляджу з задавальненнем.Лiтаратура: больш за ўсё люблю кранальныя рамантычныя гiсторыi, кнiгi пра каханне. Мне заўжды больш падабалася беларуская лiтаратура, зачытвалася творамi Мележа i Шамякiна. больш за ўсё люблю кранальныя рамантычныя гiсторыi, кнiгi пра каханне. Мне заўжды больш падабалася беларуская лiтаратура, зачытвалася творамi Мележа i Шамякiна.Спорт: плаванне. плаванне.Захапленне: збiраць ягады ды грыбы. збiраць ягады ды грыбы.Падарожжы: Беларусь з'ездзiла ўздоўж i ўпоперак, цяпер мару пра далёкае замежжа. Аднак куды б нi паехала, самае вялiкае праз два тыднi пачынаю моцна сумаваць па Радзiме, бо ўсё адно лепшай краiны, чым наша Беларусь, я не ведаю. Беларусь з'ездзiла ўздоўж i ўпоперак, цяпер мару пра далёкае замежжа. Аднак куды б нi паехала, самае вялiкае праз два тыднi пачынаю моцна сумаваць па Радзiме, бо ўсё адно лепшай краiны, чым наша Беларусь, я не ведаю.Зоя ВАРАНЦОВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самая маладая дэпутат Iнэса Кляшчук аддае перавагу беларускай лiтаратуры i марыць пра вялiкую сям'ю Любiмая кiнастужка народнай абраннiцы — "Дзяўчаты", i мне яна падалася ў многiм падобнай да Тосi. Гэткай жа адкрытай, прастадушнай, шчырай i жыццярадаснай. Тыпаж нехарактэрны для палiтыка, пагадзiцеся. Ох, i дастаецца ж ёй, вiдаць, ад працоўнага атачэння. Самой нярэдка даводзiцца чуць "паслухай, дзяўчынка"... Чамусьцi гэтак жа часта, як чалавека бяруцца ацэньваць па знешнасцi i сацыяльным статусе, на ўзбраенне бярэцца i яго ўзрост. А "сталы чалавек", прашу заўважыць, — гэта не заўсёды раўназначна паняццю "бездакорны прафесiянал", таксама як i "малады спецыялiст" — не заўжды "няўмека"... Аднак паводле слоў Iнэсы Кляшчук, яна асаблiвага скепсiсу ў свой адрас не адчувае:
|
|