Знакавыя дні нашага жыцця. 21.by

Знакавыя дні нашага жыцця

29.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

30.09.2009

Шматвяковая гісторыя культуры кожнага народа нарадзіла ўніверсальны прынцып упарадкавання часу, які называецца каляндар.

Яны бываюць розныя: месяцовыя — па фазах Месяца; сонечныя — у адпаведнасці з сонцастаяннямі і раўнадзенствамі. Каляндар — рэч цыклічная, структурна дакладна ўпарадкаваная, нязменная. Усе прадстаўнікі таго ці іншага этнасу або тыпу культуры адзначаюць кожнае свята як вялікую падзею. Аднак у межах агульнанацыянальнага календара існуе яшчэ адзін каляндар, аснову якога складаюць сямейна-родавыя падзеі: нараджэнне дзіцяці, вяселле сына ці дачкі, смерць каго-небудзь з дамачадцаў. Кожная з гэтых падзей мела сваю ауру, характар падрыхтоўкі і правядзення, свой перыяд існавання. Напрыклад, на працягу года пасля смерці мужа яго жонка-ўдава не мела права мыць бялізну ў той дзень тыдня, у які ён памёр, каб “не замыць сваю долю”. Дзень нараджэння. І ўсё ж, бадай, самай складанай была градацыя святкавання дзён нараджэння чалавека і ўшанавання дня вяселля. Яны ў нечым падобныя, а ў нечым розныя. Так, сярод дзён нараджэння ў народнай традыцыі асобным статусам надзяляліся 3 або 7 гадоў, калі дзіцяці давалі развязаць сваю пупавіну, якую клапатліва захоўвала маці, і па тым, як яно гэта зробіць, меркавалі аб здольнасцях чалавека. Лічылі: калі дзіця здолее развязаць засохлы вузельчык, то яно будзе майстрам на ўсе рукі: што не задумае, тое і зробіць. Калі ж вузел застанецца неразвязаным, чалавек будзе толькі марыць аб багацці, але яно так і застанецца марай. У гэтым жа ўзросце пачыналася размежаванне дзяцей у адзенні ў сувязі з полавай прыналежнасцю.Разам з тым старэйшыя прадстаўнікі роду забаранялі святкаваць трынаццаты год (на падставе адмоўнага стаўлення да ліку 13), а таксама яшчэ тры незвычайныя даты. Не святкавалі 21-ы дзень нараджэння, не адзначалі 33 гады — той узрост, у якім быў укрыжаваны Ісус Хрыстос, і асабліва катэгарычна забаранялася святкаваць 40-годдзе. Гэты ўзрост лічыўся пераломнай мяжой у жыцці чалавека. Верылі: каб пражыць наступныя сорак год, не святкавалі саракавы дзень нараджэння. А вось пачынаючы з 50-годдзя кожны юбілей чалавечага жыцця станавіўся ганаровай падзеяй для ўсяго роду. Юбілеі адзначалі шырока, пышна, з удзелам шматлікіх гасцей.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шматвяковая гісторыя культуры кожнага народа нарадзіла ўніверсальны прынцып упарадкавання часу, які называецца каляндар.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика