Шклатара: што прадалi, тое i прынялi. 21.by

Шклатара: што прадалi, тое i прынялi

07.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пытальнік

Паважаная рэдакцыя газеты "Звязда"! Адкажыце на мой запыт: чаму не прымаюць назад шклатару з-пад пiва i бутэлькi з пад мiнскага "Крышталю"? Цi абавязаны яе прымаць?

В.В. ЧАРВОНЕЦ, г. Паставы

г. Паставы

— Праблем з прыёмам ад насельнiцтва пустой шклатары ў нас не было i няма. Наадварот, часам пустых бутэлек нават не хапае. Як было з гарэлкай "Жытнiца" вытворчасцi Вiцебскага лiкёра-гарэлачнага завода: прадалi мы гэтай "белай" нашмат больш, чым потым сабралi назад шклатары з пад яе, давялося нават праз аб'явы да насельнiцтва звяртацца з просьбай здаваць бутэлькi, — патлумачыў у адказ на наш запыт старшыня праўлення Пастаўскага раённага спажывецкага таварыства Рыгор ЛЕЎКАВЕЦ.

Аднак тут трэба ўлiчваць яшчэ i наступнае. Паводле далейшых слоў суразмоўцы, у раёне прыкладна каля 10 розных структур, якiя маюць лiцэнзiю на продаж тых жа алкагольных напояў, аднак прымае пустую шклатару з пад iх толькi адна — раённае спажывецкае таварыства. Прыняць жа пустыя бутэлькi яно можа толькi ў тых жа аб'ёмах, колькi напярэдаднi было завезена скрыняў прадукцыi ад таго цi iншага вытворцы. "Мы прадаём i гарэлку мiнскай вытворчасцi, аднак, акрамя нас, яе завозяць i камерсанты. Куды людзi потым нясуць шклатару? Алкагольнымi напоямi з Гродна i Калiнкавiчаў мы не гандлюем, а iншыя структуры iх завозяць". Зноў жа, гаворка можа iсцi толькi пра стандартную шклатару, нестандартная прымаецца толькi ў якасцi шклабою. "Да нас нiхто са скаргамi не звяртаўся. Калi ў грамадзянiна ўзнiклi нейкiя цяжкасцi са здачай пустых бутэлек, няхай асабiста звернецца да нашых спецыялiстаў".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаная рэдакцыя газеты "Звязда"! Адкажыце на мой запыт: чаму не прымаюць назад шклатару з-пад пiва i бутэлькi з пад мiнскага "Крышталю"? Цi абавязаны яе прымаць?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика