Хто ёсць хто?. 21.by

Хто ёсць хто?

08.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

09.10.2009

Самымі старажытнымі і разам з тым самымі жыццяздольнымі адносінамі аказаліся адносіны паміж мужчынам і жанчынай, якія з цягам часу разрасліся ў магутнае дрэва Сям’і — Роду — Суполкі — Племені — Народу.

Асновай асноў з’яўляецца сям’я — сем-Я, г. зн. супольнасць з сямі чалавек: бабуля і дзядуля, маці і бацька, трое дзяцей. Пры гэтым у кожнага будуць свае вызначаныя ўзаемаадносіны адзін да другога. Акрамя гэтага, сям’я аб’ядноўвае ў сабе прадстаўнікоў двух родаў — па матчынай і бацькаўскай лініі. Паспрабуем выбудаваць сістэму ўзаемаадносін у сям’і і паміж двума родамі.Зяць — муж дачкі. У наро-дзе аб гэтым “набытым” сваяку гаварылі так: “Адно дзіця народжанае (дачка), а другое наканаванае (зяць)”. Калі зяць прыходзіў жыць у хату да цешчы, то ў вёсцы яго назвалі прымаком: “Хто ў прымах не бывае, той і гора не знае”.Нявестка (ятроўка) — жонка сына. Неадназначныя адносіны былі і да нявесткі ў чужой сям’і: “Сяннік не падушка, нявестка не дачушка”; “Хто вінаваты? — Нявестка! — Дык яе ж дома не было. — А вунь яе спадніца вісіць!”Свёкар — бацька мужа. Свякроў (“свякруха”, “свякрова”) — маці мужа.“У хвацкім свёкру праўды няма”. “Як добра свякроў, то добра і нявестка”.Дзевер — брат мужа.Залвіца (залоўка) — сястра мужа. У народзе шырока існуе паданне, што нявестка лягчэй наладжвае адносіны з мужчынскай паловай сваякоў мужа, і значна складаней складаюцца адносіны з жаночай паловай, асабліва з яго сёстрамі. Народная прыказка безапеляцыйна канстатуе: “Лепей дзевяроў чатыры, чым заловачка адна”.Цесць — бацька жонкі. Цешча — маці жонкі. “Цесць любіць чэсць, а зяць любіць узяць”; “Быў у цёшчы, рад уцёкшы”.Швагер — а) брат жонкі; б) муж сястры; в) муж сястры жонкі. Швагерка (сваячніца) — сястра жонкі.Браціха (братавая) — жонка брата.Цётка — сястра маці (бацькі). Дзядзька — брат маці (бацькі).Сваты — бацькі мужа і жонкі ў дачыненні адзін да аднаго. У традыцыйнай народнай культуры існавала нямала пажаданняў, якіх неабходна было прытрымлівацца ў адносінах паміж сватамі. Так, каб новыя сваякі не пасварыліся паміж сабою і не сапсавалі добрасуседскія адносіны, існаваў звычай, які загадваў сватам па чарзе наведваць адзін аднаго ў вялікія гадавыя святы, такія як Масленіца, Вялікдзень і інш.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самымі старажытнымі і разам з тым самымі жыццяздольнымі адносінамі аказаліся адносіны паміж мужчынам і жанчынай, якія з цягам часу разрасліся ў магутнае дрэва Сям’і — Роду — Суполкі — Племені — Народу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика