Беларусь на «Форуме‑2000» на адной панэлі з Зімбабвэ і Батсванай. 21.by

Беларусь на «Форуме‑2000» на адной панэлі з Зімбабвэ і Батсванай

12.10.2009 12:57 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Празе пачаў працу штогадовы «Форум‑2000», які праходзіць пад патранажам былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Менавіта ён і адкрываў працу «Форуму».

Беларусь сёлета на мерапрыемстве прадстаўляе лідэр Руху за Свабоду Аляксандр Мілінкевіч. Таксама яго суправаджае старшыня аргкамітэту незарэгістраванай Партыі свабоды і прагрэсу Уладзімір Навасяд.

Мілінкевіч выступіў на панэлі «Мультыпалярнасць і правы чалавека», разам з былым прэзідэнтам Батсваны Фестусам Магае, апазіцыянеркай з Зімбабвэ Трыдзі Стывінсан, а таксама з прадстаўнікамі Тайланду і Сейшэльскіх выспаў.

Мілінкевіч зазначыў, што Беларусь адносіцца да аўтарытарнай постсавецкай краіны, але гэта не азначае адсутнасць шанцу пабудаваць адкрытае дэмакратычнае грамадства. «Для такога будаўніцтва патрэбная штодзённая карпатлівая праца, якая, магчыма, і не дасць імгненны эфект. Наша задача паказаць, што аўтарытарная мадэль сама вядзе нашу краіну ў тупік, пазбаўляе будучыні», — зазначыў экс‑кандыдат на пасаду прэзідэнта.

Мілінкевіч таксама гаварыў пра аб’яднанне апазіцыі ў краіне на глебе такіх каштоўнасцяў, як незалежнасць, дэмакратыя, свабодныя выбары. Што датычыць дыялогу паміж афіцыйным Мінскам і ЕС, то палітык перакананы, што ён павінен быць, але «на мове маральных дэмакратычных каштоўнасцяў».

Таксама ў Празе Аляксандр Міліннкевіч будзе мець шэраг сустрэчаў у міністэрствах, з прадстаўнікамі дыяспары.

Цікавая акалічнасць. У гатэлі «Марыот», дзе пасялілілася большасць удзельнікаў «Форуму» сёння раніцай не было ні халоднай, ні гарачай вады ў нумарах. Гасцям давялося мыцца на першым паверсе ў звычайнай прыбіральні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Празе пачаў працу штогадовы «Форум‑2000», які праходзіць пад патранажам былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гавэла. Менавіта ён і адкрываў працу «Форуму».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика