.... 21.by

...

15.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Моцны вецер уначы i ранiцай 14 кастрычнiка пакiнуў без электраэнергii населеныя пункты ў чатырох абласцях Беларусi. У вынiку моцных парываў былi абясточаныя 687 населеных пунктаў у Брэсцкай, Гродзенскай, Мiнскай i Вiцебскай абласцях. У пераважнай большасцi гэта вёскi. На лiквiдацыi наступстваў разгулу стыхii працуюць больш за 500 спецыялiстаў.

У Жлобiнскiм i Мазырскiм раёнах за адны суткi выпала месячная норма ападкаў. Рэкорднае значэнне за ўсю гiсторыю метэаназiранняў зарэгiстравана ў Жлобiне — 50 мм. Лiўневыя дажджы прывялi тут да падтаплення прыватных падворкаў. У Гомелi, Чачэрску, Акцябрскiм i Мазырскiм раёнах выпала ад 16 мм i вышэй.

Былы дырэктар гандлёвага дома "Ждановiчы" Яўген Шыгалаў поўнасцю кампенсаваў прычынены дзяржаве ўрон, адзначана ўчора на прэс-канферэнцыi ў Мiнску. Сума склала Br85 млрд.

Класiчная камп'ютарная галаваломка тэтрыс — лепшы спосаб палепшыць разумовыя здольнасцi. Да такой высновы прыйшлi навукоўцы з Mind Rеsеаrсh Nеtwоrk, якiя вывучалi ўплыў гульнi на мозг чалавека. Даследаванне доўжылася тры месяцы, у iм удзельнiчала некалькi дзяўчат, якiя гулялi ў тэтрыс пэўны час штодзень. У канцы даследавання мозг дзяўчат дэманстраваў прыкметна павялiчаную разумовую актыўнасць. У iх палепшылiся якасцi планавання, развiлося крытычнае мысленне, хуткае разумовае рэагаванне. Больш за тое, выявiлася, што тэтрыс здольны павялiчваць памеры мозгу. Гульня адзначае сёлета сваё 25-годдзе. Яе прыдумаў савецкi навуковец Аляксей Пажытнаў, якi потым пераехаў у ЗША.

  ПОЎНЫ АБЗАЦ

На аўкцыёне Sоthеbу's пастаўлены новы рэкорд. Бутэльку ўнiкальнага французскага вiна "Шато Петрус" ураджаю 1982 года набыў пакупнiк з Кiтая. За 6-лiтровую ёмiстасць разгарэлася ўпартая барацьба памiж некалькiмi прэтэндэнтамi. У вынiку жыхар Кiтая купiў бутэльку вiна за 94 тыс. долараў. Аўкцыён прайшоў у Ганконгу.

Незвычайны выкрадальнiк аўтамабiляў быў затрыманы мiлiцыянерамi на поўначы Масквы. У дзяжурную часць УУС паступiла паведамленне аб тым, што ад аднаго з дамоў укралi... маршрутнае таксi. Як вызначыла следства, вадзiцель мiкрааўтобуса Hуundаi Соuntу на канцавым прыпынку адлучыўся, забыўшы пры гэтым зачынiць дзверцы i дастаць ключы запальвання. Гэтым скарыстаўся 27-гадовы мужчына. Украўшы машыну, ён па дарозе пасадзiў у салон дваiх пасажыраў i, атрымаўшы ад iх па 20 рублёў за праезд, пагадзiўся адвезцi iх да станцыi метро. Неўзабаве аўтамабiль быў выяўлены, а злодзей затрыманы. Супраць яго распачатая крымiнальная справа.

У Закарпаццi школьнiкi скралi са сталоўкi сокi, пячэнне i алей. Невядомыя залезлi ў школьную сталоўку праз адчыненае акно. У хуткiм часе па падазрэннi ў крадзяжы мiлiцыя затрымала чатырох вучняў гэтай школы ва ўзросце 11-14 гадоў, у тым лiку i 11-гадовую дзяўчынку. Выявiлася, што пячэнне i сок маладыя зладзеi з'елi, а алей вартавыя парадку паспелi канфiскаваць.

У Марыупалi банкамат памылкова выдаў пенсiянеру 12 пенсiй замест адной, i дзядуля не мае намеру iх вяртаць. Спецыялiсты па абслугоўваннi банкамата сцвярджаюць, што падобныя "прыколы" з банкаматам здараюцца вельмi рэдка, таму знайсцi "ахвяру" такой памылкi для банка нескладана. Магчымыя тры прычыны, па якой гэта магло адбыцца: на картку пенсiянера маглi пералiчыць памылковую суму; банкамат няправiльна запраграмавалi; у апарат былi загружаныя не тыя банкноты. У любым выпадку атрымальнiк грошай лiчыць iх сваiмi i не спяшаецца развiтвацца з купюрамi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незвычайны выкрадальнiк аўтамабiляў быў затрыманы мiлiцыянерамi на поўначы Масквы. У дзяжурную часць УУС паступiла паведамленне аб тым, што ад аднаго з дамоў укралi... маршрутнае таксi. Як вызначыла следства, вадзiцель мiкрааўтобуса Hуundаi Соuntу на канцавым прыпынку адлучыўся, забыўшы пры гэтым зачынiць дзверцы i дастаць ключы запальвання. Гэтым скарыстаўся 27-гадовы мужчына. Украўшы машыну, ён па дарозе пасадзiў у салон дваiх пасажыраў i, атрымаўшы ад iх па 20 рублёў за праезд, пагадзiўся адвезцi iх да станцыi метро. Неўзабаве аўтамабiль быў выяўлены, а злодзей затрыманы. Супраць яго распачатая крымiнальная справа.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика