«Збяднеў бы свет без вашае пяшчоты…»
15.10.2009
—
Новости Общества
|
У гэтую залатую восеньскую пару, калi мы адзначаем Дзень мацi, хачу i я праз паважаную газету «Рэспублiка» сказаць некалькi слоў з такой нагоды. Мацi. Самы вялiкi, дарагi, усемагутны, самы святы чалавек на зямлi. Мацi дае жыццё, значыць, мы павiнны заўсёды быць шчыра i аддана ўдзячны ёй. Нездарма ж сказана, што будучыня любой нацыi ў руках мацi. Ёй падуладна ўсё, так наканавана лёсам, такая воля Бога. Мы любiм, цэнiм, шануем мацi за тое, што ў iх хапае мудрасцi, мужнасцi, фiзiчных i душэўных сiл быць не толькi добрасумленнымi працаўнiцамi, але i цудоўнымi, добрымi жанчынамi, вернымi i надзейнымi спадарожнiцамi i памочнiцамi мужчын. Калi жанчына ўмее ствараць i падтрымлiваць у сям’i добразычлiвую, цёплую атмасферу, калi дорыць сваiм родным любоў i пяшчоту, клопаты, дык i мужчына прыходзiць на работу з добрым настроем, плённа працуе. У нашым СВК «Азярыцкi-Агра» 690 працоўных. Больш палавiны з iх жанчыны. Яны занятыя ўсюды: у жывёлаводстве, у паляводстве, у цяплiцах, у настаўнiцтве, у сацыяльнай сферы. Бездакорныя адносiны да сваiх абавязкаў, высокая адказнасць, добрасумленнасць, шчырасць i дабрыня – вось што самае адметнае i прыгожае ў iх характарах. Сардэчнае дзякуй вам, мае любыя, за такую працу. Сардэчнае дзякуй усiм жанчынам Беларусi за iх шчодры ўнёсак у агульныя набыткi нашага народа, нашай роднай Бацькаўшчыны. Шчыра зычу вам добрага здароўя, поспехаў, любовi, шчасця i радасцi ад вашых дзяцей, унукаў, праўнукаў. Самыя ўзвышаныя, хвалюючыя, трапяткiя радкi паэтаў – пра жанчын. Што зусiм заканамерна. I ў маiм сэрцы i памяцi даўно жывуць вось такiя: Дзе ўзяць хвалы, з якiх глыбiнь бяздонных, З якiх вытокаў чэрпаць i крынiц, Каб вас уславiць, мiлыя мадоны З умелымi рукамi працаўнiц. Збяднеў бы свет без вашае пяшчоты, Без вашай мацярынскай дабрынi… I растаюць зiмовыя сумёты Ад той, што ў вашым сэрцы, дабрынi. Нашы мацi вечныя. Бо яны заўсёды з намi. I ў самыя цяжкiя хвiлiны свайго жыцця мы вымаўляем гэта святое слова – мацi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтую залатую восеньскую пару, калi мы адзначаем Дзень мацi...
|
|