У дзіравым вядры не наносіш вады
16.10.2009
—
Новости Общества
|
16.10.2009
Падчас апісання розных каляндарных святаў мы звярталі ўвагу на тое, што амаль заўсёды абавязковым рытуальным дзеяннем будзе абход, сімволіка якога зноў-жа зводзілася да замыкання розных аб’ектаў з мэтай іх засцярогі. Так, у многіх мясцінах Беларусі на Багача (у дзень восеньскага раўнадзенства) жанчыны выконвалі абрад абворвання — плугам акрэслівалі кола-абярэг на час зімовага ўтрымання хатняй жывёлы.Тое ж самае кола “замыкалі” пастухі ў дзень першага выгану хатняй жывёлы на полі вакол статка, каб ваўкі не зарэзалі ні адну жывёліну.Нам неаднаразова даводзілася чуць замовы малітоўнага характару, якія людзі прамаўляюць пра сябе, адпраўляючыся ў далёкую дарогу. Большасць з іх зарыентаваны на тое, каб не толькі адгарадзіць сябе нябеснымі памочнікамі, але і замкнуць у сферычную прастору:Еду я ў дарогу,Гасподзь Бог са мною.Мацер Божая перад вачамі,Ісус Хрыстос за плячамі,З бакоў ангелы мянеахраняюць —Усю бяду ад мяне адганяюць.Такім чынам, усе прыве-дзеныя прыклады пераканаўча сведчаць пра тое, што камфортнае існаванне чалавека, па меркаванні нашых продкаў, было гарантавана ў тых выпадках, калі ён утульна размяшчаўся ў коле сваіх сяброў, з якімі ён садзіўся за круглы стол. Можна прыводзіць безліч прыкладаў, калі і дзеці, і дарослыя акрэслівалі вакол сябе круг і гаварылі: “Цур мяне!”І наадварот, парушэнне цэласнасці магло стаць прадказаннем розных непрыемнасцей. На вяселлі ў фужэры маладога адбілася ножка; на спіне маладой нечакана распаролася сукенка; на пахаванні абсыпаўся бок магілы або вырвалася з рук вяроўка. Старэйшае пакаленне людзей добра ведае: дастаткова было вываліцца з печы цагліне, як людзі тут жа зазначалі, што бяда здарыцца з гаспадаром хаты. Калі з печы даставалі вясельны каравай і бачылі, што ён трэснуў напапалам, то выказвалі меркаванне, што сумесная жыццёвая дарога заручаных будзе нядоўгай.Ці трэба ў такім разе гаварыць пра тое, што лепш не насіць дзіравае адзенне (нават калі вы ў вёсцы ці на дачы выбіраеце бульбу), трэба адзін раз і назаўсёды зразумець: як нельга ехаць на аўтамабілі з дзіравым колам, як нельга гуляць у футбол дзіравым мячом, як нельга рэшатам насіць ваду, так і не трэба карыстацца трэснутым посудам (талеркай, кубачкам, міскай). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас апісання розных каляндарных святаў мы звярталі ўвагу на тое, што амаль заўсёды абавязковым рытуальным дзеяннем будзе абход, сімволіка якога зноў-жа зводзілася да замыкання розных аб’ектаў з мэтай іх засцярогі. |
|