Перапісчык: «Словы Лукашэнкі не паўплывалі на выбар людзей». 21.by

Перапісчык: «Словы Лукашэнкі не паўплывалі на выбар людзей»

16.10.2009 15:54 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сераду па тэлебачанні быў паказаны сюжэт, дзе кіраўнік краіны Аляксандр Луашэнка назваў роднай як беларускую, так і расійскую мовы.

Адзначыўшы пры гэтым, што дома размаўляе яшчэ і на трасянцы. Пасля гэтага сюжэта некаторыя перапісчыкі заўважылі змену ў адказах людзей на пытанне аб роднай мове.

Так, са слоў перапісчыцы Асі Паплаўскай — студэнткі Інстытута журналістыкі БДУ — большасць сталых і сярэдняга веку людзей адказала, што размаўляюць «як прэзідэнт».

«Учора, падчас перапісвання, людзі пачалі так адказваць. Я прасіла вызначыцца з якой‑кольвек адной мовай. Нельга пазначаць адразу дзве родныя. Людзі ў асноўным выбіралі беларускую. Прычым, гаворачы «як прэзідэнт», людзі былі абсалютна сур’ёзныя. Увогуле, колькасць апытаных, што называлі роднай беларускую, пасля сюжэта са словамі Лукашэнкі не змянілася. Словы кіраўніка дзяржавы не паўплывалі на выбар людзей».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду па тэлебачанні быў паказаны сюжэт, дзе кіраўнік краіны Аляксандр Луашэнка назваў роднай як беларускую, так і расійскую мовы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика