Уведзены двухгадовы мараторый на праверкі для новых суб’ектаў гаспадарання. 21.by

Уведзены двухгадовы мараторый на праверкі для новых суб’ектаў гаспадарання

16.10.2009 18:32 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі ўстаноўлены адзіны парадак ажыццяўлення кантрольнай і нагляднай дзейнасці на аснове прынцыпова новых падыходаў.

Адпаведны ўказ «Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 кастрычніка.

Упершыню вызначаны закрыты пералік усіх кантралюючых і наглядных органаў, а таксама сфер іх кантролю (нагляду). Органы, не ўключаныя ў пералік, праводзіць праверкі суб’ектаў гаспадарання не маюць права.

Уведзена забарона на правядзенне праверак новазарэгістраваных суб’ектаў гаспадарання на працягу двух гадоў з дня іх дзяржаўнай рэгістрацыі (двухгадовы мараторый).

Па вычарпальных падставах, пералік якіх прыведзены ва ўказе, можа быць назначана толькі пазапланавая праверка такіх суб’ектаў.

Існуючы парадак назначэння планавых праверак на падставе перыядычнасці іх правядзення (не часцей за адзін раз у год) незалежна ад добрасумленнасці правяраемага суб’екта заменены абсалютна новым механізмам планавання на аснове аднясення суб’ектаў гаспадарання да груп рызыкі.

Усе суб’екты гаспадарання размеркаваны па групах рызыкі на падставе крытэрыяў, што ўлічваюць патэнцыяльную небяспеку для дзяржавы і грамадства парушэнняў заканадаўства ў адпаведнай сферы дзейнасці. Крытэрыі вызначаны непасрэдна ва ўказе і маюць вычарпальны характар.

Суб’екты гаспадарання, аднесеныя да высокай групы рызыкі, будуць правярацца не часцей за адзін раз у год,

да сярэдняй — не часцей за адзін раз у 3 гады, да нізкай — не часцей за адзін раз у 5 гадоў. Пры гэтым калі па выніках праведзенай планавай праверкі парушэнняў заканадаўства ўстаноўлена не будзе, наступная планавая праверка гэтага суб’екта, аднесенага да высокай групы рызыкі, можа быць назначана не раней як праз 2 гады, а аднесенага да сярэдняй групы, — не раней як праз 5 гадоў.

Такі механізм дасць магчымасць рэалізаваць прынцып выбарачнага, а не суцэльнага кантролю, улічваць пры гэтым ступень выканання заканадаўства правяраемым суб’ектам. Сам жа працэс планавання праверак перастане быць выключна ўнутранай, канфідэнцыяльнай працэдурай кантралюючых органаў, стане адкрытым для суб’ектаў гаспадарання. Гэта дасць магчымасць ім самастойна ацэньваць сваю дзейнасць і прымаць меры для пераходу ў групу з больш нізкай ступенню рызыкі.

Каардынацыя ўсіх планавых праверак ускладзена на Камітэт дзяржаўнага кантролю і яго органы.

Як вынік, на працягу аднаго года да аднаго суб’екта ў планавым парадку можа прыйсці некалькі кантралюючых (наглядных) органаў толькі ў форме сумеснай праверкі.

Таксама абмежаваны перыяд правядзення праверак — не больш як за 3 гады, што папярэднічаюць пачатку праверкі (за выключэннем асобных выпадкаў, вычарпальны пералік якіх вызначаны ўказам). Такое абмежаванне дасць магчымасць мінімізаваць умяшанне кантралюючых (наглядных) органаў у дзейнасць суб’ектаў гаспадарання.

Сам жа тэрмін праверкі юрыдычных асоб не можа перасягаць 30 рабочых дзён, а індывідуальных прадпрымальнікаў — 15 рабочых дзён.

Устаноўлены вычарпальны пералік падстаў і службовых асоб, якія маюць права назначаць пазапланавыя праверкі. Пры гэтым пазапланавая праверка можа быць назначана толькі кіраўніком рэспубліканскага ўзроўню або адным з яго ўпаўнаважаных намеснікаў у мэтах праверкі існуючай у кантралюючага (нагляднага) органа інфармацыі, якая сведчыць аб учыняемым або ўчыненым парушэнні заканадаўства.

Для ўсіх кантралюючых (наглядных) органаў замацавана працэдура правядзення праверкі і афармлення яе рэзультатаў. Асаблівая ўвага ўдзелена гарантыям захавання правоў і законных інтарэсаў правяраемых.

Указам абмежавана правядзенне рэйдавых праверак, якія цяпер праводзяцца на любой тэрыторыі, адносна любога суб’екта і па любых пытаннях. Згодна з новым механізмам такія праверкі могуць быць назначаны толькі асобнымі органамі (усяго 8 органаў) і толькі адносна канкрэтнага суб’екта па вызначаных ва ўказе пытаннях. Правядзенне праверак без называння канкрэтнага суб’екта магчыма толькі на аўтамабільных дарогах, на гандлёвых месцах і ў палатках, размешчаных на рынках, а таксама на аб’ектах будаўніцтва, але не часцей за адзін раз у месяц на адной і той жа тэрыторыі.

Прадугледжана вызваленне суб’ектаў гаспадарання ад адміністрацыйнай адказнасці ў выпадку нязначнасці ўчыненых парушэнняў, прыняцця мер па іх устараненню і кампенсацыі прычыненай шкоды.

За парушэнне парадку назначэння праверкі, у тым ліку за яе неабгрунтаванае назначэнне ўзмоцнена адказнасць службовых асоб кантралюючых (наглядных) органаў. У гэтым выпадку службовыя асобы будуць несці адміністрацыйную і дысцыплінарную адказнасць (аж да вызвалення ад займаемай пасады), а пры неабгрунтаваным назначэнні праверкі з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці, якая прывяла да прычынення значнай шкоды правам і законным інтарэсам правяраемых суб’ектаў або дзяржаўным ці грамадскім інтарэсам, — крымінальную адказнасць. Сама ж праверка ў гэтым выпадку прызнаецца незаконнай.

Указ накіраваны на вырашэнне пастаўленай Прэзідэнтам задачы па кардынальнаму скарачэнню колькасці праверак, выключэнню дубліруючых паўнамоцтваў кантралюючых органаў, стварэнню гібкай, празрыстай і не абцяжарваючай бізнес сістэмы кантролю, якая не падаўляе дзелавую ініцыятыву ў краіне і дае магчымасць праводзіць праверачныя мерапрыемствы не ў карных, а ў папераджальных мэтах.

Падпісанне кіраўніком дзяржавы гэтага акта чарговы раз сведчыць аб імкненні дзяржавы стварыць рэжым найбольшага спрыяння для добрасумленных суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, аб даверы дзяржавы да суб’ектаў гаспадарання і гатоўнасці дзяржаўных органаў будаваць партнёрскія ўзаемаадносіны з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікам

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі ўстаноўлены адзіны парадак ажыццяўлення кантрольнай і нагляднай дзейнасці на аснове прынцыпова новых падыходаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика