Жорсткі і хуткі разгон акцыі на Кастрычніцкай
16.10.2009 18:32
—
Новости Общества
|
На Кастрычніцкай плошчы Мінска а 18-й прайшла традыцыйная акцыя салідарнасці з палітвязнямі. Яна трывала дзве хвіліны і была жорстка разагнаная. 18:10 На плошчы пуста. Акцыя скончана. Засталіся журналісты і тыя, хто унікнуў затрымання. Ходзяць жанчыны-прыбіральшчыцы. Спецназ сышоў, разыходзяцца і асобы ў цывільным. 18:06 Усіх жорстка затрымліваюць, збіваюць, закідваюць усіх у аўтобус. Адзін аўтобус ад'ехаў, пад'ехаў другі аўтобус. Затрымалі ўсяго 40 чалавек. Сярод затрыманых - старшыня АГП Анатоль Лябедзька, старшыня БХК Алег Гулак, сябра маладых дэмакратаў Міхась Пашкевіч, маладафронтаўцы Наста Палажанка, Мікола Дземідзенка (ён быў затрыманы загадзя), кіраўнік Моладзі БНФ Андрэй Крэчка. *** 18:03 Людзі становяцца ў шэраг, асобы ў цывільным пачынаюць адціскаць журналістаў, не даюць здымаць, адводзяць іх па адным, а таксама акружаюць тых, хто стаў у ланцуг. *** Зараз на Плошчы знаходзіцца каля 20 чалавек, ёсць таксама міліцыянеры і «асобы ў цывільным». З іх большасць знаходзіцца ў пераходзе метро, на выхадзе да гандлёвых радоў «Купалаўскі». *** Ужо чацвёрты год кожны месяц 16‑га чысла праходзіць акцыя ў падтрымку палітвязняў і сем’яў зніклых. У розных гарадах Беларусі і замежжа людзі выходзяць на вуліцы са сцягамі і партрэтамі, каб прызваць беларускія ўлады да спынення рэпрэсій і да палітычных зменаў у краіне. 16 кастрычніка акцыя «Салідарнасці» мае на мэце нагадаць грамадству, што ў Беларусі ўсё яшчэ ёсць вязні сумлення: гэта ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў, а таксама актывіст «Маладога Фронту» Арцём Дубскі. Таксама ў Беларусі па‑ранейшаму не расследуюцца справы аб знікненні ў 1999‑2000 гадах апазіцыйных лідэраў Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага. У выкраданні гэтых людзей міжнародная супольнасць падазрае высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Кастрычніцкай плошчы Мінска пачалася традыцыйная акцыя салідарнасці з палітвязнямі.
|
|