Бягом за дзяцінствам. 21.by

Бягом за дзяцінствам

17.10.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праграма "Бухта капiтанаў" на канале "ЛАД" новы сезон пачне з незвычайнай гульнi. У першым выпуску будуць спаборнiчаць памiж сабой не дзве дзiцячыя каманды, а каманды "Бухты капiтанаў" i зборная тэлевядучых "ЛАДа".

Папулярным вядучым давялося змянiць звычныя касцюмы на спартыўную форму i нароўнi з дзецьмi прайсцi 9 конкурсаў i эстафет. У вынiку Уладзiмiр Субат (праграма "Гаспадар") застаўся без красовак, Вiталь Карпанаў i Уладзiмiр Варатынскi (праект "Экспедыцыя") ледзьве не заблукалi ў надзiманым лабiрынце, а Юля Заўгародняя ("Беларуская часiнка") ледзь не развiтвалася са швабрай. Затое Аляксандр Ждановiч ("Калыханка") паказаў сябе выдатным ролерам. Чым усё ж завяршылiся спаборнiцтвы, гледачы даведаюцца 18 кастрычнiка ў 11.30 — i, магчыма, таксама пажадаюць вярнуцца ў дзяцiнства?

А з наступнай нядзелi, 25 кастрычнiка, у праграме пачнуцца спаборнiцтвы памiж 32 дзiцячымi камандамi з розных куткоў Беларусi.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праграма "Бухта капiтанаў" на канале "ЛАД" новы сезон пачне з незвычайнай гульнi. У першым выпуску будуць спаборнiчаць памiж сабой не дзве дзiцячыя каманды, а каманды "Бухты капiтанаў" i зборная тэлевядучых "ЛАДа".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика