Нацыянальная бібліятэка адмовіла пасольству Венгрыі
19.10.2009 19:37
—
Новости Общества
|
ў памяшканні для фотавыставы «Свабода і дэмакратыя» з нагоды гадавіны рэвалюцыі 1956 года і Дня абвяшчэння Венгерскай Рэспублікі ў 1989 годзе. У інтэрв’ю БелаПАН намеснік дырэктара бібліятэкі па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Людміла Кірухіна матывавала адмову ў правядзенні фотавыставы «Свабода і дэмакратыя» тым, што галерэі ўстановы культуры заняты работамі I Мінскага міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва. Гэтая выстава працуе ва ўсіх галерэях бібліятэкі з 8 кастрычніка па 25 лістапада. Паводле слоў намесніка дырэктара, арганізатары творчай акцыі не чакалі такога маштабу выставы — прадстаўлена 170 работ з васьмі краін, у тым ліку з чатырох краін Еўрасаюза. «Гэта не проста выстава, а фестываль‑конкурс. І на гэтым тыдні міжнароднае журы пачне падводзіць яго вынікі», — адзначыла Кірухіна. Каментуючы сітуацыю па просьбе БелаПАН, пасол Венгрыі Ферэнц Контра паведаміў, што адмова матывавана неабходнасцю рамонту будынка бібліятэкі пасля пашкоджання гідраізаляцыі з‑за моцных дажджоў. Нягледзячы на папярэднюю дамоўленасць, у Нацыянальнай бібліятэцы таксама спачатку адмовіліся прадаставіць памяшканне пасольству для прыёму з нагоды нацыянальнага свята Венгрыі. Аднак, як адзначыў дыпламат, пасля звароту ў Міністэрства культуры і МЗС дазвол быў атрыманы. Прыём пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы 21 кастрычніка. «Мы лічым вельмі важнымі адкрытыя зносіны з журналістамі. Таму не стану адмаўляць факт наяўнасці некаторых цяжкасцей у арганізацыі фотавыставы і прыёму з нагоды нацыянальнага свята, якія ліквідаваны на сённяшні дзень. Я выказваю падзяку міністрам культуры і замежных спраў, якія садзейнічалі вырашэнню гэтай праблемы», — заявіў дыпламат. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ў памяшканні для фотавыставы «Свабода і дэмакратыя» з нагоды гадавіны рэвалюцыі 1956 года.
|
|