Заяц
22.10.2009
—
Новости Общества
|
Заяц — дробная пушыстая жывёлiна, якая асацыюецца ў народнай культуры з баязлiвасцю (дрыжыць як заяц, зайцава сэрца) i асцярожнасцю. Акрамя гэтага, з-за здольнасцi штогод прыводзiць велiзарнае патомства заяц стаў сiмвалам плоднасцi. У вясельных песнях i песнях пра каханне заяц згадваецца даволi часта. Ён увасабляе мужчынскi пачатак — сiмвалiзуе жанiха або халасцяка. Як сiмвал плоднасцi заяц згадваецца ў казках i прымаўках. На пытанне маленькiх дзяцей, адкуль яны ўзялiся, адказвалi, што iх заяц прынёс i пакiнуў у капусце. Па той жа прычыне бясплодным жанчынам раiлi есцi як мага больш заечыны. Сон, у якiм злавiлi зайца, азначаў пачатак перыяду цяжарнасцi або нараджэнне сына. Падчас цяжкiх родаў парадзiхi змазвалi дзетародныя органы заечым тлушчам, каб наступныя роды прайшлi лёгка. З-за таго, што заяц хутка i на першы погляд залiшне мiтусiцца (робiць "петлi", каб схаваць свае сляды ад драпежнiкаў), здаралася, што вобраз зайца асацыявалi з нячыстай сiлай. Менавiта таму лiчылася кепскай прыкметай, калi заяц перабягаў дарогу таму, хто кiраваўся ў далёкi шлях, асаблiва вясельнаму паязду. Пра чалавека, якi спаў даволi чуйна i спрасонку ўздрыгваў, казалi, што ў яго "заечы сон". Калi зайцы блiзка падыходзiлi да жытла чалавека, то гэта было знакам хуткiх моцных маразоў. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заяц — дробная пушыстая жывёлiна, якая асацыюецца ў народнай культуры з баязлiвасцю (дрыжыць як заяц, зайцава сэрца) i асцярожнасцю. Акрамя гэтага, з-за здольнасцi штогод прыводзiць велiзарнае патомства заяц стаў сiмвалам плоднасцi.
|
|